Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз ухваліў санкцыі супраць асобаў, якія маюць дачыненьне да перасьледу Навальнага


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Сталыя прадстаўнікі Эўразьвязу ўзгаднілі санкцыі ў дачыненьні да Расеі, упершыню ўжыўшы адмысловы мэханізм пакараньня за парушэньне правоў чалавека, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.

Пад абмежаваньні патрапілі чатыры чалавекі, якія маюць дачыненьне, на думку Брусэля, да крымінальнага перасьледу расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага. Сьпіс будзе апублікаваны ў афіцыйным часопісе ЭЗ у аўторак, 2 сакавіка.

Як паведамляла раней «Нямецкая хваля», пад санкцыі, хутчэй за ўсё, трапілі генпракурор Расеі Ігар Красноў, кіраўнік Сьледчага камітэта Аляксандар Бастрыкін, начальнік Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў Аляксандар Калашнікаў і кіраўнік Расгвардыі Віктар Золатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG