Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія расейскага бізнэсоўца са сьпісу Forbes набыла беларускі «Парытэтбанк»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Кампанія Саіда Гуцэрыева Beristore Holdings Limited набыла 99,83% акцый «Парытэтбанку», якія належалі Рэспубліцы Беларусь. Пра гэта піша Interfax.by са спасылкай на Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Беларусі.

У 2017 годзе банк зьбіраўся набыць беларускі ІТ-прадпрымальнік Віктар Пракапеня. Аляксандар Лукашэнка тады ўхваліў пакупку банка сваім указам, а пасьля адклікаў яго.

«Парытэтбанк» — 15-ы банк Беларусі паводле памеру актываў, ён мае 25 аддзяленьняў у Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG