Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі — кандыдат Паўднёвага Ўсходу. Але ня толькі


Уладзімір Зяленскі з жонкай Еленай у офісе сваёй выбарчай кампаніі 31 сакавіка 2019
Уладзімір Зяленскі з жонкай Еленай у офісе сваёй выбарчай кампаніі 31 сакавіка 2019

Дадзеныя нацыянальнага экзыт-полу, які праводзіўся падчас украінскіх прэзыдэнцкіх выбараў, паказалі істотныя адрозьненьні ў электаральных паводзінах рэгіёнаў Украіны.

ВЫНІКІ ГАЛАСАВАНЬНЯ ПАВОДЛЕ ЭКЗЫТ-ПОЛУ, У ПРАЦЭНТАХ

Уся Ўкраіна

Захад

Цэнтар

Поўдзень

Усход

Уладзімір Зяленскі

3122294231

Пятро Парашэнка

182619119

Юлія Цімашэнка

141817107

Юры Бойка

10261527

Сувязь паміж палітычнымі перавагамі відавочная, але раней яна была значна больш выразнай.

Напрыклад, падчас апошняга туру галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах у 2004 годзе Віктара Юшчанку падтрымалі на Захадзе Ўкраіны 71% выбарнікаў, на Ўсходзе — 9%. Вынікі галасаваньня за Віктара Януковіча былі люстэркава адваротнымі: на Захадзе — 8%, на Ўсходзе — 70%.

Тады геаграфічны падзел практычна супадаў з палітычным і геапалітычным: праэўрапейскі Захад супраць прарасейскага Ўсходу. Цяпер падобны кантраст ёсьць толькі на галасаваньні за выразна прарасейскага кандыдата Юрыя Бойку: за яго на Захадзе прагаласавала ў 10 разоў менш выбаршчыкаў, чым на Ўсходзе. Суадносіны амаль такія ж, як у пары Юшчанка-Януковіч 15 гадоў таму.

У іншых кандыдатаў кантраст паміж галасаваньнем за іх у розных рэгіёнах значна меншы — розьніца ў паўтара-два разы. Гэта сьведчыць пра тое, што вастрыня геапалітычнага супрацьстаяньня зьменшылася. А таксама пра тое, што Ўладзімір Зяленскі здолеў пазыцыянаваць сябе ня толькі як кандыдата Ўсходу і Поўдня. На Захадзе ён апярэдзіў Юлію Цімашэнку і толькі крыху саступіў Пятру Парашэнку.

Кантраст не азначае, што Зялянскі — прарасейскі палітык. Але на падставе гэтага кантрасту можна меркаваць, што ў выпадку ягонай перамогі, палітыка Зяленскага адносна Расеі будзе прынамсі больш гнуткай, чым палітыка Парашэнкі.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG