Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адабраў зброю ў ахоўніка і ўцёк з залі суду 9 гадоў таму. Страціў нагу. Цяпер яго судзяць


У Жодзінскай турме.
У Жодзінскай турме.

31 ліпеня ў судзе гораду Жодзіна (Менская вобласьць) пачаўся працэс у справе Сяргея Багдашова, які абвінавачваецца ў шэрагу злачынстваў.

Паводле агенцтва БелаПАН, Багдашову інкрымінуюцца ч. 4 арт. 294 Крымінальнага кодэксу (крадзеж агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў або выбуховых рэчываў), ч. 2 арт. 413 (уцёкі з папраўчай установы, якая выконвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі, арыштнага дома ці з-пад варты), п. 5 ч. 2 арт. 147 (наўмыснае прычыненьне цяжкага цялеснага пашкоджаньня супрацоўніку міліцыі) і ч. 4 арт. 205 (крадзеж у асабліва буйным памеры).

Сяргей Багдашоў ў траўні 2009 году ўцёк з выкрадзенай зброяй проста з суду ў Жодзіне. У Смалявіцкім раёне сагнаў «кадылак», на якім зьехаў у Расею. Да гэтага ўраджэнец Магілёўскай вобласьці (1978 г. н.) зарабляў крадзяжом ювэлірных вырабаў, апаратуры і інструмэнтаў з катэджаў, краў дарагія машыны замежнай вытворчасьці, за што і быў асуджаны.

Багдашоў падазраваўся больш чым у дзесяці крадзяжах. Пасьля аказалася, што толькі даказаных сьледзтвам каля паўсотні

Яго затрымалі ў верасьні 2008 году. На той момант Багдашоў падазраваўся больш чым у дзесяці крадзяжах. Пасьля аказалася, што іх, толькі даказаных сьледзтвам, каля паўсотні. Прычыненая шкоду за няпоўныя тры гады (2006-2008) склала амаль мільярд недэнамінаваных рублёў.

Пасьля ўцёкаў Багдашова з жодзінскага суду было ўстаноўлена, што ў Пскоўскай вобласьці Расеі ён зрабіў сэрыю крадзяжоў з элітных дамоў. У кастрычніку 2009-га ён трапіў у поле зроку праваахоўных органаў у Сестрарэцку (Ленінградзкая вобласьць). Пры затрыманьні яму ўдалося ўцячы.

Затрымалі Багдашова, абвешчанага ў міжнародны вышук па лініі Інтэрполу, толькі ў ліпені 2014 году. У гэтым праваахоўным органам дапамог плот, за які злачынец, уцякаючы ад перасьледу, зачапіўся. Моцна пашкоджаную пры гэтым нагу пазьней давялося ампутаваць.

Запыт аб яго выдачы Генэральная пракуратура Беларусі накіравала ў Расею летам 2014 году.

Інфармацыі аб экстрадыцыі Багдашова ў Беларусь не было.

У Расеі ў 2015 годзе Багдашова асудзілі да шасьці гадоў пазбаўленьня волі.

У верасьні 2009 году судом Барысаўскага раёну за службовую халатнасьць (ч. 1 арт. 428 КК) быў асуджаны начальнік ізалятару часовага ўтрыманьня, які канваіраваў Багдашова. Начальніку ІЧУ прызначылі пакараньне ў выглядзе чатырох гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады на тры гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG