Выбух і пажар адбыліся ўвечары 21 чэрвеня каля 19 гадзін ў адным з цэхаў бабруйскага прадпрыемства «ФанДАК», паведамляе Сьледчы камітэт.
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласьці Аксана Салянюк, каля 19 гадзін у цэху выпуску ДСП адбыўся выбух, які пацягнуў за сабой узгараньне.
На момант выбуху ў памяшканьні знаходзіліся работнікі. Адзін зь іх, 1995 году нараджэньня, з апёкамі дастаўлены ў бальніцу. Ад выбуховай хвалі пацярпелі дзьве жанчыны, іх агледзелі мэдработнікі, іх жыцьцю нічога не пагражае. Пажар быў патушаны.
Цяпер сьледчыя з удзелам экспэртаў працуюць на месцы, апытваюць сьведкаў і відавочцаў, а таксама службовых асобаў ААТ «ФанДАК» і спрабуюць высьветліць ўсе абставіны здарэньня, а таксама ці не была парушаная тэхніка бясьпекі або правілы эксплюатацыі абсталяваньня.