Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктар ФБР чакае новых спробаў умяшаньня Расеі ў палітыку ЗША


Дырэктар ФБР Джэймс Комі
Дырэктар ФБР Джэймс Комі

Дырэктар ФБР Джэймс Комі заявіў, што амэрыканскія спэцслужбы чакаюць новых спробаў умяшаньня Расеі ў палітыку ЗША.

Як выказаўся Комі, «яны вернуцца ў 2020 годзе».

«І, магчыма, вернуцца ў 2018 годзе», — заявіў Комі ў ходзе слуханьняў у камітэце выведкі палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША аб умяшаньні Расеі ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары 2016 году.

Комі сказаў, што «адзін з урокаў, які Расея вынесла, — гэта тое, што яна атрымала посьпех, таму што ім удалося ўнесьці хаос і разлад, а таксама пасеяць сумненьні ў сутнасьці гэтай выдатнай краіны і нашага дэмакратычнага працэсу». Паводле Комі, расейскае ўмяшаньне мела незвычайна гучны характар, як быццам Расея хацела знарок паказаць, што ўмешваецца.

Комі выказаў думку, што расейскі бок хацеў нашкодзіць Гілары Клінтан у перадвыбарнай кампаніі. Пры гэтым кіраўнік ФБР мяркуе, што галоўнай мэтай Расеі было парушыць дэмакратычны працэс у Злучаных Штатах.

Комі было зададзена пытаньне пра тое, на якой стадыі знаходзіцца расьсьледаваньне. Ён сказаў, што яно было пачатае ў канцы ліпеня. «Для контравыведніцкіх расьсьледаваньняў часу прайшло няшмат», — удакладніў ён. Дырэктара ФБР папрасілі ўдакладніць, як доўга «звычайна» працягваюцца такія расьсьледаваньні. «Нічога „звычайнага“ ў такіх выпадках не бывае, — адказаў ён. — Загадзя сказаць проста немагчыма». Комі пацьвердзіў, што расьсьледуецца ня толькі расейскае ўмяшаньне ў выбары, але і магчымыя кантакты супрацоўнікаў кампаніі Трампа з расейскімі прадстаўнікамі. Канкрэтных імёнаў не называлася.

Падчас слуханьняў дырэктар ФБР і кіраўнік АНБ — Джэймс Комі і Майкл Роджэрс — заявілі, што Расея зьяўляецца для ЗША супернікам.

Кіраўнікі амэрыканскіх спэцслужбаў таксама абвясьцілі, што ў іх няма пацьверджаньняў слоў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа пра тое, што прэзыдэнт Барак Абама падслухоўваў выбарчы штаб у Трамп-таўэр на Манхэтэне падчас выбарчай кампаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG