Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Эўразьвязу прызнаў неабгрунтаванай частку санкцыяў супраць расейскага мільярдэра Ратэнбэрга


Аркадзь Ратэнбэрг
Аркадзь Ратэнбэрг

Эўрапейскі суд у Люксэмбургу часткова задаволіў скаргу расейскага мільярдэра Аркадзя Ратэнбэрга на пэрсанальныя санкцыі, якія Эўразьвяз увёў пасьля анэксіі Крыму Расеяй.

Суд прызнаў неабгрунтаванымі санкцыі супраць Ратэнбэрга, уведзеныя з 30 ліпеня 2014 году. Пры гэтым ён падтрымаў абмежавальныя меры з 15 сакавіка 2015 году. Гэта зьвязана з удакладненай фармулёўкай абгрунтаваньня санкцыяў. У тэкст дадалі згадку пра тое, што кампанія Ратэнбэрга «Стройгазмонтаж» атрымала дзяржаўны падрад на будаўніцтва моста ў Крым. Раней улады Эўразьвязу толькі намякалі на сувязь расейскага мільярдэра з далучэньнем паўвострава.

У скарзе Ратэнбэрг сьцьвярджаў, што санкцыі парушаюць яго права на прыватную ўласнасьць. Ён прасіў адмяніць рашэньне пра санкцыі і кампэнсаваць шкоду. У рашэньні суду якія-кольвечы згадкі аб кампэнсацыі Ратэнбэргу адсутнічаюць.

Ратэнбэрг трапіў пад санкцыі Эўразьвязу ў ліпені 2014 году пасьля таго, як яго кампанія выйграла падрад на праектаваньне моста праз Керчанскі праліў. Бізнэсоўцу быў закрыты ўезд у краіны Эўразьвяза, а яго актывы, разьмешчаныя ў эўрапейскіх банках, арыштавалі. Пазьней аналягічныя санкцыі ўвялі ЗША.

Акрамя Ратэнбэрга, эўрапейскія санкцыі аспрэчылі «Раснафта», Зьнешэканамбанк, ВТБ, Сбербанк, «Газпром нафта», а таксама тэлевядучы Дзьмітры Кісялёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG