Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэйм Літвы асудзіў парушэньні правоў чалавека ў акупаваным Крыме


Літоўскі парлямэнт асудзіў «грубыя і сыстэмныя парушэньні правоў чалавека, асабліва крымскіх татараў і этнічных украінцаў, у Крыме».

У аўторак парлямэнтарыі прынялі адпаведную рэзалюцыю. За яе прагаласавалі 90 дэпутатаў, ніхто ня быў супраць, двое ўстрымаліся, паведамляе delfi.lt.

У дакумэнце гаворыцца, што пасьля анэксіі Крыму Расеяй жыхары, якія адмовіліся прыняць расейскае грамадзянства, адчуваюць дыскрымінацыю, вялікія цяжкасьці ва ўсіх сфэрах палітычнага, грамадзкага і эканамічнага жыцьця, ня могуць атрымаць адукацыйныя, мэдыцынскія, сацыяльныя і іншыя паслугі, а ўжываньне татарскай і ўкраінскай моў у школах і СМІ абмяжоўваецца.

Сэйм Літвы строга асуджае дзеяньні Расеі і «ўладаў Крыма de facto», скіраваныя на забарону дзейнасьці неафіцыйнага парлямэнта крымскіх татар — Мэджліса.

«Сэйм акцэнтуе, што спыненьне акупацыі і аднаўленьне кантролю Ўкраіны ў Крыме зьяўляецца адной з умоў аднаўленьня супрацоўніцтва з Расейскай Фэдэрацыяй, уключаючы адмену санкцыяў», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

Цяпер у Вільні праходзіць міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная перасьледу крымскіх татараў расейскімі акупацыйнымі ўладамі. У канфэрэнцыі, апроч крымскататарскіх лідэраў Мустафы Джамілева і Рэфата Чубарава, бяруць удзел былы кіраўнік Літвы Вітаўтас Ландсбэргіс і былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG