Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Швэцыі паставілі «Пінскую шляхту» ФОТА


У Швэцыі паставілі спжктакаль "Пінская шляхта"
У Швэцыі паставілі спжктакаль "Пінская шляхта"

Згуртаваньне беларусаў у Стакгольме сьвяткавала Каляды новай працай тэатральнага гуртку — урыўкамі зь «Пінскай шляхты» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Амаль год таму тэатральны гурток «Беларусаў Швэцыі» згуляў свой самы першы спэктакаль. Творчыя актывісты суполкі вырашылі на гэтым не спыняцца і падрыхтавалі новую пастаноўку — вытрымкі зь «Пінскай шляхты» Дуніна-Марцінкевіча.

П’еса апавядае пра часы, калі, пасьля ўваходу беларускіх зямель у склад Расейскай імпэрыі, мясцовую (у прыватнасьці, палескую) шляхту пачалі масава пераводзіць у вольных сялян, і, каб пазьбегнуць гэтага, ім трэба было даказаць прыналежнасьць да высакароднага саслоўя.

Сярод складу актораў былі як тыя, хто гуляў у мінулай п’есе, напрыклад, Андрэй Катлярчук (шляхціч Ціхон Пратасавіцкі), Сяргей Андросенка (шляхціч Іван Цюхай-Ліпскі), Галіна Красьнянская (скарбнік чыноўніка Кручкова). Чыноўніка Расейскай імпэрыі, які прыехаў на разборкі на Піншчыну, згуляў Павал Галушка, а яго дзясяцкага — Аляксей Кулік.

Закаханых дзяцей шляхцічаў, шлюб якіх апынуўся пад пагрозай з-за сваркі бацькоў, згулялі Ірына Азаранка і Дзьмітры Сялюк. Старога шляхціча Харытона Куторгу, які, усьцешыўшыся пасадам і грашыма Ціхона Пратасавіцкага, заляцаўся да яго дачкі-падлетка, згуляў старшыня суполкі «Беларусаў Швэцыі» Алекс Мельнікаў.

Пасьля тэатру згуртаваньне ладзіла, хоць і са спазьненьнем, традыцыйныя Каляды для дзяцей: Чараўнік і Сьнегавік бавілі гульнямі, Дзед Мароз і Сьнягурка — падарункамі, а запрошаныя госьці — прыгожымі танцамі.

Ірына Азаранка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG