Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 лістапада: дзень народзінаў Белакоза і Дастаеўскага


Алесь Белакоз
Алесь Белакоз

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Менск — выстава «Гандаль Беларусі на шляхах Гісторыі». Дзяржаўны гістарычны музэй, вул. Карла Маркса, 12.

Гомель — літаратурная вечарына, прысьвечаная 95-годзьдзю з дня народзінаў драматурга Андрэя Макаёнка. Гомельская абласная бібліятэка, пл. Перамогі, 2а. Пачатак а 14-ай.

У гісторыі:

1917 — у Віцебску выйшаў першы нумар газэты «Известия военно-революционного комитета г. Витебска» (пераемніцай стала газэта «Віцебскі рабочы»).

1918 — скончылася Першая сусьветная вайна.

1923 — Прэзыдыюм Рады БНР пераехаў з Коўна ў Прагу

1975 — Ангола атрымала незалежнасьць ад Партугаліі.

1992 — Рэспубліка Беларусь усталявала дыпляматычныя зносіны з Ватыканам.

1999 — з Аршанскай калёніі выйшаў на свабоду двойчы Герой Сацыялістычнай працы Васіль Старавойтаў.

2004 — Літва першай з краінаў Эўразьвязу ратыфікавала ўстаўную дамову ЭЗ.

Таксама ў гэты дзень:

У каталіцкім календары — Сьвяты Марцін, які лічыцца адным з самых славутых сьвятых Рымскага касьцёлу. Яго імя носяць сотні сьвятыняў у Францыі ці Польшчы. Сьвяты Марцін зьяўляецца апекуном вайскоўцаў, краўцоў, бедных і жабракоў, а таксама хатняй жывёлы, асабліва коней і гусей. На сьвята ў яго гонар у многіх краінах гатуюць традыцыйную гусь. У Чэхіі лічыцца, што да Сьвятога Марціна гатовае маладое віно сёлетняга ўраджаю. Паводле народных прыкметаў, Марцін прыяжджае на «белым кані», г. зн. зь першым сьнегам.

У гэты дзень нарадзіліся:

1821 — Фёдар Дастаеўскі, расейскі пісьменьнік, продкі якога паходзяць зь Беларусі.

1903 — Аляксандар Ільінскі, беларускі актор, народны артыст Беларусі.

1909 — беларускі архітэктар Георгій Заборскі, аўтар сярод іншага будынкаў Музэя Якуба Коласа і Музэю Вялікай айчыннай вайны.

1928 — Алесь Белакоз, беларускі настаўнік, краязнаўца, музэязнаўца.

1929 — Леанід Сушчэня, беларускі вучоны заоляг і біёляг.

У гэты дзень памерлі:

1975 — Пётар Савачкін, беларускі гісторык.

2004 — Ясір Арафат, кіраўнік Палестынскай аўтаноміі.

Цытата на памяць:

«Дурная прыкмета, калі не разумеюць іронію, алегорыю, жарт».

Фёдар Дастаеўскі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG