Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку непакоіць таваразварот, а Рахмона — аўганская мяжа


Afghanistan -- Tajik President Emomali Rahmon speaks during a press conference with his Afghan counterpart in Kabul, March 26, 2014
Afghanistan -- Tajik President Emomali Rahmon speaks during a press conference with his Afghan counterpart in Kabul, March 26, 2014

Беларусь гатовая ня толькі ствараць у Таджыкістане зборачную вытворчасьць сельгастэхнікі, а нават і пастаўляць туды беларускія тавары па лізінгу і льготных крэдытах.

Пра гэта заявіў 24 траўня ў Менску Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з кіраўніком Таджыкістану Эмамалі Рахмонам.

«Нам абавязкова патрэбна рэалізаваць гэты праект», — сказаў Лукашэнка Рахмону, які прыляцеў у Беларусь з афіцыйным візытам. Падобна, што беларускае кіраўніцтва хоча такім чынам узнавіць гандлёвы абарот паміж краінамі, які апошнія два гады зьніжаецца.

Афіцыйныя беларускія мэдыі распавядаюць выключна аб эканамічным аспэкце перамоваў. Але, на думку менскага палітоляг Андрэя Фёдарава, больш важным выглядаюць палітычныя матывы сустрэчы двух лідэраў:
Андрэй Фёдараў
Андрэй Фёдараў
«Ёсьць сур’ёзнае пытаньне бясьпекі, а больш дакладна, хутчэй небясьпекі, якая можа ўзьнікнуць пасьля таго, як войскі НАТО цалкам пакінуць Аўганістан. Таджыкістан мяжуе з Аўганістанам. І гэта вельмі турбуе і таджыкаў, і Расею, і АДКБ, і беларускага кіраўніка. Магчыма,што Рахмон просіць узбраеньняў для дадатковай аховы мяжы. А магчыма, ён хоча, каб і беларускія вайскоўцы праз АДКБ удзельнічалі ў гэтай абароне».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG