15 студзеня ў няблізкім 1994-м да нас прылятаў прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан. На некалькі гадзінаў, «праездам з Масквы». Каб засьведчыць, як вядома, павагу да краіны, якая адмовілася ад ядзернай зброі на сваёй тэрыторыі і абрала дэмакратычны шлях разьвіцьця. І я бачыў амэрыканскага прэзыдэнта зблізку, мэтраў за дзесяць-пятнаццаць: праходзіў міма нас, журналістаў.
Іншая рэч, што кіраўніку краіны Станіславу Шушкевічу такі візыт хутчэй пашкодзіў, ён пратрымаўся на сваёй пасадзе зусім нядоўга. Вось каб тады ў Менск прыляцеў, скажам, Сталін або хаця б Брэжнеў, палітычная кар’ера Шушкевіча магла б так хутка не абарвацца. Аднак побач з зорна-паласатымі сьцягамі ўздоўж праспэкта Францішка Скарыны (раней – Леніна, цяпер – Незалежнасьці) віселі па-прыяцельску нашы бел-чырвона-белыя. Для сталіных і брэжневых гэта было б, канечне, непрымальна.
У газэце «Свабода» я быў тады хіба адзіным карэспандэнтам і рэдактар Ігар Гермянчук паклікаў мяне з Горадні, каб я напісаў пра сустрэчу Біла Клінтана ў аэрапорце Менск-2 (цяпер – Нацыянальны). У аэрапорце нас, журналістаў, папярэдзіў чалавек у бобрыкавай шапцы са «службы бясьпекі» («СБ» на бэджы, напэўна, каб не пісаць «КДБ»), што амэрыканцы мелі прыкры досьвед замаху на свайго прэзыдэнта, таму «весьма щепетильны» ў справах аховы. Якраз перад тым сталічныя журналісты ў дарозе спаборнічалі ў зухавых жартах наконт забытага ў хаце «калашнікава».
На лётнішчы амэрыканцы загадалі пакласьці апаратуру, якую абнюхаў сабака. Адзін дасьціпнік усім паведаміў, што амэрыканскі сабака не зрэагаваў на бутэрброд з каўбасой у скрынцы з фотаапаратам. Менскі аэрапорт здаваўся ў тыя часы амаль мёртвым, «брамай у неба» якогасьці мядзьведжага кута. А 15 студзеня ў ім прызямліліся па чарзе тры вялізныя «боінгі», якіх мы раней ня бачылі на свае вочы. У чырвоным прыляцелі амэрыканскія журналісты, большасьць адразу зьехала ў Менск, дзе ў гасьцініцы «Плянэта» быў зроблены прэс-цэнтар.
Затым былі два бела-сінія самалёты. У першым, з нумарам «28000» на хвасьце прыбылі дарадчыкі Клінтана. Другі, прэзыдэнцкі, (нумар «29000») сеў праз 12 хвілін – дакладна аб 11-й. Перш выйшлі людзі з задніх дзьвярэй у хвасьце самалёта. Потым з цэнтральнага трапу спусьціліся чалавек пяць-шэсьць. Пасьля іх – Біл Клінтан з жонкай Гілары. Іх чакалі Станіслаў Шушкевіч з жонкай і амэрыканскі амбасадар Дэвід Суорц. Таксама зьмерзлыя дзяўчаты ў фальклёрных строях (падаў сьцюдзёны зімовы дождж) і дзядзька ў шапцы-піражку, які трымаў для іх каравай. Цікава: якім быў смак халоднага мокрага хлеба беларускай выпечкі? Ці адчуў яго амэрыканскі госьць? Ці меў ён прысмак безнадзейнасьці? Урэшце: ці быў сьпечаны на спэцзаказ ці проста ўзялі ў «хлебным» на «круглай» – плошчы Перамогі?
Побач з элегантным маладжавым Клінтанам Шушкевіч выглядаў стомленым чалавекам у шэрым паліто. Афіцэр з шабляй прывітаў госьця: «Здравия желаем, господин президент!»
А потым была тая плошча Перамогі, дзе побач жыў Лі Гарві Освальд, аб чым, канечне, далажылі Клінтану. Былі Курапаты і лава ад амэрыканскага прэзыдэнта, якую гарачыя «патрыёты» цішком ломяць зь нястомнай рэгулярнасьцю. Думаю, амэрыканскі прэзыдэнт адчуў тады палітычны клімат у краіне, якая сьніла яшчэ халодную вайну. Мог зразумець і тое, што хлеб-соль былі не да канца ад шчырага сэрца, можа нават з думкай: лепей бы яму было не прылятаць.
Дваццаць гадоў прамінула і нават прыску не засталося ад надзеяў на дэмакратычную Беларусь з рыцарскім гербам. Яны паміраюць апошнімі, і даўно гэта зрабілі. Але ілюзіяў не магло быць і тады, калі прылятаў Клінтан.
Вярнуўшыся са сталіцы, я трапіў на гарадзкую сустрэчу вэтэранаў – вайны, працы і савецкай арміі, куды яны паклікалі журналістаў. Кіраўнік вэтэранскага клюбу адстаўны палкоўнік наракаў на жыцьцё, але гаварыў пра Расею (Беларусь так і не адбілася ў іх у галаве, яны лічылі яе чужароднай выдумкай). Вельмі яго нэрвавала, што «нерэгулярна выходзіць «Правда» і што расейскае тэлебачаньне паказвае «адно амэрыканскае кіно».
Калі пачаў гаварыць галоўны рэдактар абласной газэты, яго сагналі са сцэны, абазваўшы газэту «бэнээфаўскай». Намесьнік кіраўніка абласнога тэлебачаньня рызыкнуў выступаць па-беларуску, узьнялася бура, з залі лямантавалі: «Мы не понимаем! Гнать в шею! Он из БНФ! Националист!» Ня даўшы гаварыць запрошаным журналістам, сход перайшоў да разбору прэсы, у тым ліку мясцовай, беларускай: «Клевета! Наглость! Фальсификация!» Дасталося на арэхі пісьменьнікам Дзьмітрыю Валкагонаву (Масква) і Васілю Быкаву (Менск), якіх абзывалі «перевёртышами».
Падвёў рысу пад зборышчам адстаўны палкоўнік, вельмі актыўны любіцель «сьмелага дэпутата Лукашэнкі». Палкоўнік патлумачыў «палітычную сытуацыю»: «По-настоящему свободной Белоруссия была в составе СССР, когда мы имели право свободно ездить на Черное море. Мы сейчас закабалённая страна. Создаются долларовые фонды для проведения выборов. Государственная измена!»
З падачы палкоўніка сход вырашыў падтрымаць «в неравной и суровой борьбе депутата Лукашенко». Што й было зроблена на дваццаць апошніх і невядома яшчэ на колькі год надалей. Так што: успомніць, як да нас прылятаў Клінтан прыемна. Але адначасова ўспамінаецца тое, як хістка і няўпэўнена выглядала беларускія свабода і незалежнасьць. І рыцар у гербе не здаваўся па-сапраўднаму жалезным, толькі бляшаным.
Пасьля гэтага прызямляліся ў нас розныя асобы: і адыёзныя, Кадафі, Чавэс, і экстравагантныя, Бэрлюсконі. Ня кажучы пра Пуціна, які пастаянна адгукаецца на запрашэньні. Але калі Клінтану хлеб-соль паднесьлі дзяўчаты-беларусачкі, наша Беларусь была маладой і прывабнай, а затым раптам састарылася: бабка з працягнутай рукой на паперці расейскай царквы.