Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мадура перамог на выбарах прэзыдэнта Вэнэсуэлы


Сябры выбарчай камісіі Вэнэсуэлы абвясьцілі: Нікалас Мадура, пераемнік Уга Чавэса, выйграў прэзыдэнцкія выбары.

Мадура апярэдзіў свайго канкурэнта Энрыке Капрылеса на 300 тысячаў галасоў.

Мадура набраў 50,8%, а Капрылес — 49,1%.

Выступаючы перад сваімі прыхільнікамі, Мадура заявіў, што вітаў бы пералік галасоў, бо ня мае сумневаў у сваёй перамозе.

Яшчэ да абвяшчэньня вынікаў галасаваньня Капрылес заявіў, што супраць яго існуе ўрадавая змова, каб пазбавіць перамогі.

У часе перадвыбарчай кампаніі Мадура абяцаў працягнуць тое, што Чавэс называў «сацыялізмам 21-га стагодзьдзя» — значныя дзяржаўныя выдаткі на падтрымку бедных слаёў насельніцтва і дзяржаўны кантроль над эканомікай.

Капрылес у сваю чаргу заяўляў, што эканамічная палітыка, распачатая Чавэсам, завядзе Вэнэсуэлу ў тупік.

Кандыдат ад апазіцыі Энрыке Капрылес адмовіўся прызнаваць вынікі выбараў.

«Патрэбны дэталёвы пералік гэтага працэсу перад краінай і перад усім сьветам», — заявіў Капрылес.

Паводле яго слоў, афіцыйна абвешчаныя папярэднія вынікі выбараў не адлюстроўваюць рэальную сытуацыю ў краіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG