Усяго на дзяржаўныя СМІ будзе выдаткавана зь бюджэту амаль 670 мільярдаў рублёў, зь якіх больш за 70% — на тэлебачаньне. На пэрыядычны друк і выдавецтвы — больш за 70 мільярдаў.
У суседняй Літве дзяржаўнай падтрымкі прэсы наагул няма, як няма і дзяржаўных мэдыяў, кажа старшыня Саюзу журналістаў Літвы Дайнюс Радзевічус:
«Калі мы кажам „дзяржаўныя СМІ“, мяркуецца, што імі кіруе ўлада. У Літве паводле закону забараняецца ўладам мець наўпроставы ўплыў на СМІ. Дзяржаўныя структуры ня маюць права мець ва ўласнасьці СМІ, акрамя сваіх сайтаў. Міністэрствы могуць мець сайты, каб зьмяшчаць інфармацыю».
У Расеі цэнтральных дзяржаўных СМІ — лічаныя адзінкі: урадавая «Российская газета», думская «Парламентская газета». Ва Ўкраіне іх таксама няшмат: «Голос України», орган Вярхоўнай Рады і «Урядовий кур’єр». Але прэзыдэнт Віктар Януковіч у верасні 2012 году, выступаючы на 64-м Усясьветным газэтным кангрэсе, паабяцаў, што ва Ўкраіне будзе адбывацца працэс разьдзяржаўленьня друкаваных СМІ ў адпаведнасьці з абавязаньнямі перад Парлямэнцкай Асамблеяй Рады Эўропы. Беларусь — адзіная краіна, якая ня ёсьць чальцом Рады Эўропы, і ў яе няма такіх абавязаньняў.
Рэарганізацыя закране 5 выданьняў — а гэта некалькі соцень працаўнікоў самых розных спэцыяльнасьцяў. Прычым, як гэта будзе адбывацца, людзям не патлумачылі: маўляў, у 15-дзённы тэрмін Міністэрства інфармацыі ўнясе прапановы. А вось што кажуць наконт рэарганізацыі журналісты выданьняў, якія падпадаюць пад рэформу:
«Абсалютна аднолькавыя газэты, якія займаюць дзевяціпавярховы будынак. Я лічу, што цалкам лягічна правесьці нейкую рэформу. У якім выглядзе яна будзе, мы пакуль ня ведаем. Мы наагул мала што ведаем на самой справе. Спадзяемся на лепшае. Прафэсіянал бяз працы не застанецца».
А некаторыя журналісты нават апярэдзілі падзеі: «Да апошняга часу я працаваў у адной зь іх. Я ня ведаю, што будзе далей, але, шчыра кажучы, мяне гэта ня вельмі цікавіць. Пра рэарганізацыю даволі даўно казалі, але ніякай дакладнай інфармацыі не было, што будзе і як. А я проста звольніўся. Зараз ёсьць некалькі цікавых прапаноў, думаю над імі».
Старшыня Саюзу журналістаў Літвы Дайнюс Радзевічус як мэнэджэр кажа, што калі газэты абядноўваюць, значыць, паасобку іх праца не дае тым, кто кіруе, чаканых вынікаў:
«Гэта значыць, што яны працуюць дрэнна. То, што ў іх ёсьць надзея аб’яднаўшыся зрабіць больш эфэктыўнай працу, гэта добра з пункту гледжаньня бізнэсу. Але калі гэта бізнэс дзяржаўны ці напалову дзяржаўны, я думаю, гэта будзе яшчэ менш эфэктыўна. Але тады неэфэктыўна будзе працаваць адзін СМІ альбо адзін холдынг. А так неэфэктыўна працавалі ўсе паасобку. Нават калі на газэты падпісваліся, значыць не чыталі, калі чыталі — значыць ня верылі, калі крыху верылі — таксама ня вельмі добра. Так што ўсё да лепшага».