У «Народнай волі» за 4 студзеня былы лідэр сацыял-дэмакратаў Анатоль Ляўковіч чарговым разам выступіў з рэзкай крытыкай апазыцыі. Ён шмат разоў рабіў гэта ў «Советской Белоруссии», цяпер вось «Народная воля» прыняла яго на сваіх старонках. Можна было б не зьвяртаць увагі на няўдалага палітыка, якога прагнала ўласная партыя, калі б ён не выказваў прэтэнзіяў на стратэгію стварэньня нейкай трэцяй палітычнай сілы між уладай і яе цяперашнімі палітычнымі апанэнтамі — так званай «канструктыўнай апазыцыі».
Па ўжо сталай звычцы Ляўковіч вінаваціць у адсутнасьці дэмакратыі ў краіне ня ўладу, а апазыцыю. «Улада, і гэта пацьвярджае досьвед іншых краін, заўсёды і ўсюды недэмакратычная роўна настолькі, наколькі ёй дазваляюць быць яе дэмакратычныя апанэнты», — піша ён. У тым, што апазыцыя слабая і ня можа нічога зьмяніць у краіне, вінаватая яна сама, лічыць Ляўковіч.
На гэта хачу запярэчыць. Ва ўмовах жорсткага аўтарытарнага рэжыму апазыцыя паводле азначэньня ня можа быць моцнай і ўплывовай. Гэта закон палітыкі, іншага досьведу гісторыя ня мае.
Галоўнае, у чым Анатоль Ляўковіч абвінавачвае апазыцыю, — гэта ў радыкалізьме. Маўляў, менавіта таму, што яна «бяздумна супрацьстаіць сыстэме», яна і ня можа «вярнуцца ў сыстэмны палітычны працэс». Галоўны ягоны тэзіс палягае ў тым, што палітычным апанэнтам трэба «наводзіць масты» з чыноўнікамі, «фармаваць імідж канструктыўнай апазыцыі», ладзіць дыялёг, «перамоўны працэс» з уладай. Чаму ён ня ганіць кіроўны рэжым, становіцца зразумела з наступнага ягонага тэзісу: «У аснове нашай стратэгіі ляжыць прынцып няўхільнага захоўваньня нормаў сыстэмных палітычных паводзін...» (Дарэчы, і каманда Ўладзімера Мацкевіча дыялёг з уладай вылучае ў якасьці галоўнага элемэнту сваёй стратэгіі).
У гэтых развагах Ляўковіча дзьве вялікія хібы. Па-першае, ніхто ў беларускай апазыцыі ня супраць перамоваў з уладамі. Перамоваў зьмястоўных, а не імітацыі дыялёгу, кшталту грамадзка-кансультатыўнай рады імя Макея. Апазыцыйныя партыі вылучылі шмат канструктыўных прапановаў — ад зьменаў у выбарчым заканадаўстве да эканамічных рэформаў. Але ўсе яны былі адрынутыя ўладамі. Таму заклікаць апазыцыю да дыялёгу — гэта значыць ламацца ў адчыненыя дзьверы.
І другое, самае галоўнае. Калі б ва ўладаў было жаданьне мець «канструктыўную апазыцыю», то знайсьці сярод апазыцыянэраў некалькі кандыдатаў на такую ролю было б зусім ня цяжка. Можна было б пайсьці па расейскім шляху, дзе Крэмль штучна стварае кішэнную апазыцыю і імітуе «шматпартыйную сыстэму».
Праблема ў тым, што сёньняшняй кіроўнай камандзе гэта зусім не патрэбна. Бо кардынальна супярэчыць афіцыйнаму ідэалягічнаму канструкту, які прапаведуе, што ўпершыню ў гісторыі пад мудрым кіраўніцтвам Лукашэнкі ў Беларусі створана «дзяржава для народу», усе грамадзяне аднадушна падтрымліваюць і ўхваляюць палітыку ўлады (гл. вынікі выбараў), а «народны прэзыдэнт» купаецца ў любові свайго добрага электарату. У такой краіне апазыцыі няма і ня можа быць паводле азначэньня — ёсьць купка «адмарозкаў», «пятая калёна», якая існуе дзякуючы фінансавай падтрымцы Захаду. То бок у такой сыстэме не існуе ані месца, ані сацыяльнай базы для ніякай апазыцыі, ані радыкальнай, ані канструктыўнай. Больш за тое, сама ідэя апазыцыйнасьці — крамола. Некалі Лукашэнка выказаў думку, якой дасюль прытрымліваецца ўся дзяржаўная прапаганда, што апазыцыя — гэта людзі, якія проста з глузду зьехалі, бо толькі ненармальныя могуць выступаць супраць «народнага прэзыдэнта». «Сёньня наўрад ці знойдзецца разумны чалавек у нашай краіне, які ў цэлым падвергнуў бы крытыцы палітыку, якую праводзіць кіраўніцтва», — сьцьвярджаў кіраўнік дзяржавы. І рытарычна запытваў: «Хіба гэта нармальныя людзі, хіба гэта нармальная апазыцыя?»
Вельмі паказальна тое, што не пусьцілі ў Палату прадстаўнікоў ніводнага чальца Лібэральна-дэмакратычнай партыі, хоць бацька і сын Гайдукевічы ўвесь час даводзяць уладзе: вазьміце нас, мы канструктыўныя.
Даволі знамянальны і лёс самога Анатоля Ляўковіча. Ён ішоў на апошнія выбары ў Палату прадстаўнікоў з сваёй канструктыўнай праграмай, бэсьціў апазыцыю, даводзіў уладзе свой канструктывізм. Але яго пракінулі гэтаксама, як і іншых, «неканструктыўных», апазыцыянэраў. Нават у «Советской Белоруссіі» не друкуюць.