Судзьдзя Першамайскага райсуду Валянціна Кісьмярошкіна ўзяла пад увагу паказаньні сьведкаў-міліцыянтаў, якія заявілі, што двое віцебскіх прыхільнікаў БХД нібыта іх нецэнзурна абражалі.
Суд праходзіў у кабінэце судзьдзі. Аляксея Кішчука і Станіслава Лаўрэнава прывезьлі на працэс зь ізалятару часовага ўтрыманьня, дзе яны правялі мінулую ноч.
Аляксей Кішчук: «Нас затрымалі ўчора каля 11 раніцы — машыну, дзе мы ехалі, спынілі супрацоўнікі ДАІ. Яны ж запатрабавалі нашы дакумэнты. У мяне не было пашпарта, таму загадалі ехаць у Першамайскі РАУС. На судзе супрацоўнікі ДАІ і спэцназаўцы расказвалі, нібыта мы лаяліся на іх матам. Хаця нічога такога не было і блізка. Пра Станіслава спачатку казалі, што ён адмаўляўся падпарадкоўвацца патрабаваньням міліцыянтаў, але такі пратакол не складалі. Судзілі нас толькі за хуліганства — за „нецэнзурную лаянку“, прысудзілі штрафы — кожнаму па 3 базавыя велічыні».
Аляксей Кішчук патлумачыў, што яшчэ 19 сьнежня іх вазілі ў суд. Але нават ня выпусьцілі зь міліцэйскай машыны: супрацоўнікі Першамайскага РАУС некуды патэлефанавалі, і хлопцаў без усялякіх тлумачэньняў павезьлі адразу ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
Гэтая акалічнасьць дае падставы меркаваць, што затрыманьне Лаўрэнава і Кішчука было прэвэнтыўным, лічыць каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацяна Севярынец:
«Я думаю, хлопцаў адмыслова трымалі пад вартай амаль суткі, пакуль было 19 сьнежня — каб ня зладзілі нейкай акцыі. Іх адсочвалі з самага ранку, палявалі на іхнюю машыну. Дарэчы, у іх канфіскавалі з машыны мядзьведзіка з плякатам „Кандыдат у прэзыдэнты“, ды так і не аддалі. Так, у машыне быў мядзьведзік...»
Станіслава Лаўрэнава ДАІ аштрафавала на 650 тысяч за пратэрмінаваны тэхнічны пашпарт. Але што да штрафу за брыдкаслоўе, то з гэтым пакараньнем абодва актывісты катэгарычна ня згодныя: яны сьцьвярджаюць, што факту хуліганства з іхняга боку не было.