Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьцяпашын: «Саюзны тэлевізар» памёр


Сяргей Сьцяпашын
Сяргей Сьцяпашын

Шэраг праграмаў Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі ня выкананы і перасталі існаваць, заявіў старшыня Падліковай палаты РФ Сяргей Сьцяпашын журналістам у аўторак у Менску.

«Шэраг праграмаў памерла. Гэта датычыцца, у прыватнасці, „Гарызонта“ (праграма „Саюзны тэлевізар“)», — сказаў Сьцяпашын.

«Грошы былі ўкладзены, але не даганяем мы па якасьці», — растлумачыў ён.

Праграма «Саюзны тэлевізар» была закліканая адрадзіць вытворчасьць тэлевізараў — у канцы 80-х — пачатку 90-х гадоў у СССР выпускалі 11 000 000 тэлевізараў у год, у тым ліку ў Расіі і Беларусі — 7,5 мільёна. Да сярэдзіны 1990-х гадоў вытворчасьць тэлевізараў у Расеі і Беларусі скарацілася амаль у 25 разоў. Праграма была прынятая ў 1998 годзе, у ходзе яе выкананьня пачала аднаўляцца вытворчасьць, але дэмпінгавыя кошты на імпартную аўдыё- і відэатэхніку зрабілі яе нерэнтабэльнай.

Кіраўнік Падліковай палаты сказаў, што нечаканым для яго стала спыненьне праграмы ў галіне швейнай вытворчасьці. «Разам зь пенямі і штрафамі мы страцілі 600 мільёнаў рублёў», — распавёў Сьцяпашын.

Станоўчым прыкладам, паводле яго слоў, стала мытная праграма Саюзу — яна на 13% палепшыла пропуск грузаў.

Сьцяпашын таксама распавёў, што асобным пытаньнем на супольным пасяджэньні кантрольных ведамстваў Беларусі і Расіі, якое адбылося ў аўторак у Мінску, была сытуацыя з тэлерадыёвяшчальнай арганізацыяй Саюзнай дзяржавы.

«У свой час палемізавалі — ці трэба нам мець асобнае тэлевізійнае суправаджэньне або пакінуць гэта тэлекампаніі „Мір“. Я лічу, што тэлекампанія Саюзнай дзяржавы нам патрэбная», — сказаў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG