Экс-кандыдат у прэзыдэнты, палітвязень Мікалай Статкевіч застаўся бяз пашпарта. У калёніі ў Горках паабяцалі, што ня будуць забараняць Зьмітру Дашкевічу карыстацца беларускай мовай. Дзьмітры Буланаў расказаў пра парадкі ў карантыне. Аляксандар Квяткевіч адмовіўся ад кароткага спатканьня.
27 чэрвеня Марына Адамовіч наведала шклоўскую калёнію, дзе трымаюць яе грамадзянскага мужа Мікалая Статкевіча. Паколькі да касацыі Статкевіч ня лічыцца асуджаным, пытаньні, ці даваць яму спатканьні са сваякамі, вырашае судзьдзя, а не адміністрацыя калёніі. Судзьдзя Людміла Грачова ў спатканьні Марыне Адамовіч адмовіла. Такім чынам, пабачыць Мікалая Статкевіча ёй не дазволілі.
"Перадала яму перадачу, паглядзела звонку на калёнію. Пераканалася, што там ёсьць зялёныя зоны", — распавяла "Свабодзе" Марына Адамовіч. Паводле яе, у Мікалая Статкевіча зьявілася новая праблема — невядома, дзе ягоны пашпарт:
"У яго праблема — зьнік пашпарт. Недзе, відаць, у нетрах КДБ. Пашпарт не даслалі за ім з КДБ, і яго нібыта няма ў судзе. З калёніі даслалі наконт гэтага запыт у КДБ, нават паказалі мне гэты запыт. А пашпарт павінен быць у калёніі, у спэцчастцы.
Экс-кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на самы вялікі тэрмін сярод удзельнікаў Плошчы — на 6 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Лідэр "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч знаходзіцца ў калёніі ў Горках. Гэта намесьніцы старшыні "Маладога фронту" Насьце Палажанцы пацьвердзілі ў калёніі, дзе дзяўчына пабывала сёньня, 27 чэрвеня. Наста Палажанка мела размову наконт пазыцыі Зьмітра Дашкевіча з прадстаўніком кіраўніцтва адміністрацыі калёніі. Актывіст ня лічыць сябе вінаватым і не падпісвае дакумэнту пра тое, што ён "згодны стаць на шлях выпраўленьня". Другое пытаньне, якое абмяркоўвалася, — карыстаньне беларускай мовай. Наста Палажанка атрымала адказы, якія яе збольшага задаволілі:
"Ён сказаў, што гэта ягонае права — не падпісваць такой паперы, і што яны кіруюцца законам, а вязьні для іх усе аднолькавыя. Паглядзім, ці гэта будзе так. І адносна беларускай мовы сказаў, што праблемы тут ня бачыць".
Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на 2 гады за хуліганства і мяркуе, што ўлады наўмысна справакавалі інцыдэнт, каб ізаляваць яго напярэдадні 19 сьнежня. Касацыйная інстанцыя пацьвердзіла прысуд Дашкевічу.
Днямі пабывала ў Шклоўскай калёніі жонка Аляксандра Класкоўскага Натальля. Ёй не пашанцавала — дзень аказаўся ня той, калі дазваляюць спатканьні. "Ад мужа апошні ліст быў з рознай інфармацыяй пра карантын, як добрай, гэтак і дрэннай", — сказала Натальля Класкоўская.
Пра ўмовы ў сваім карантыне распавёў маці Дзьмітры Буланаў, якога вярнулі з Магілёўскай 15-й калёніі на "Валадарку" для азнаямленьня з пратаколам:
"Умовы, кажа, там досыць жорсткія. У памяшканьні ўвогуле нельга знаходзіцца, толькі начаваць туды запускаюць. І дазваляюць узяць свае рэчы толькі два разы на дзень у пэўны час. Толькі тады ты можаш нешта ўзяць сваё, у тым ліку ежу".
У карантыне ў Дзьмітрыя Буланава паднялася тэмпэратура. На Валадарцы да вязьня выклікалі лекара, але калі той зьявіўся, то Дзьмітры быў у адмысловым пакоі, дзе знаёмяцца з пратаколамі спраў. Больш лекар да Дзьмітрыя Буланава не прыходзіў.
Асуджаны на 3 гады Буланаў у сьледчым ізалятары цяжка хварэў, ляжаў у турэмным шпіталі, адзін час нават не падымаўся з ложка. Лекары падазраюць у юнака цяжкае захворваньне.
Маці Аляксандра Квяткевіча, якога трымаюць у івацэвіцкай калёніі "Ваўчыныя норы", зьбіралася да яго на спатканьне, але сын адгаварыў:
"Ня езьдзіла, бо напісаў ліст, што чаго вы паедзеце на адну гадзіну, каб паразмаўляць са мной праз шкло? Калі пісаў, быў яшчэ ў карантыне, а цяпер — ня ведаю. Піша, што ўжо выдалі сьпяцоўку, чаравікі. Працуюць па 2 гадзіны на дзень. Людзі добрыя, піша. На сьвежым паветры, часам глядзяць тэлевізар, слухаюць музыку. А працы няма, вось толькі па 2 гадзіны ходзяць і нешта прыбіраюць на тэрыторыі".