Эканамісты, якіх апытаў інфармацыйны партал Delfi, лічаць, што і пасьля спрашчэньня памежных правілаў беларусы ня хлынуць у Літву працаваць. Па-першае, ёсьць больш прывабныя рынкі, а па-другое, сама Літва ня надта прыхільная да мігрантаў.
Нягледзячы на складаную эканамічную сытуацыю ў сваёй краіне, беларусы наўрад ці хлынуць працаваць у суседнюю Літву. Такое меркаваньне выказаў літоўскі эканаміст Вальдэмарас Каткус. Паводле ранейшай інфармацыі, літоўскі Сойм плянаваў яшчэ сёлета прыняць спрошчаны парадак перасячэньня мяжы для жыхароў абедзьвюх краінаў.
На думку Каткуса, як легальных, так і нелегальных працоўных імігрантаў зь Беларусі больш цікаваць Расея і Польшча:
«Без сумневу, Расея з-за моўнага і культурнага асяродзьдзя больш зручная, чым Літва. Калі гаварыць пра краіны Эўразьвязу, то беларусы могуць ехаць у Літву, Латвію і Польшчу. У гэтым выпадку больш прывабная для іх Польшча, там большы рынак, больш людзей, прасьцей схавацца, калі ты нелегал», - лічыць Каткус. А ў Літве людзі, якія хочуць працаваць легальна, сутыкаюцца з даволі строгай сыстэмай працаўладкаваньня.
Дырэктар Цэнтру геапалітычных дасьледаваньняў Грэта Моніка Тучкуце таксама лічыць, што пагрозы масавай працоўнай міграцыі беларусаў у Літву няма. Суразмоўніца Delfi ад чаканага спрашчэньня памежнага пераходу бачыць літоўскія выгады перадусім у тым, што беларусы будуць купляць у Літве тавары і валюту, якіх дома не стае, а таксама змогуць часьцей наведваць літоўскія курорты.
Аналітык Цэнтру дасьледаваньня Эўропы Вітаўтас Гіра адзначае яшчэ адну карысьць ад большай адкрытасьці межаў. Беларусы, на яго думку, на свае вочы змогуць убачыць жыцьцё ў найбліжэйшым замежжы, што б паспрыяла дэмакратычным пераменам у беларускім грамадзтве, закрытым ад Захаду.
Партал Delfi між тым нагадвае, што абнародаваны летась індэкс міграцыйнай інтэграцыі паказаў, што палітыка інтэграцыі замежнікаў у Літве – адна з найгоршых у Эўропе. Літва апынулася на 27-м месцы з 31.