Аляксандр Лукашэнка абяцае не дапусьціць у Беларусі страйкаў і несанкцыянаваных акцый. Пра гэта ён заявіў 14 чэрвеня падчас наведваньня Смалявіцкага раёну Менскай вобласьці.
"У нас "сьвядомыя" ў Менску ў сацыяльных сетках, інтэрнэце заклікаюць да страйку. Я так буду глядзець, назіраць, а потым як шарахну -- не пасьпеюць за мяжу перабегчы", - цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
"Ладзяць там страйкі, што мы ім не дазваляем за бесцань вывозіць за мяжу паліва, цыгарэты, іншыя тавары. Раней такіх спэкулянтамі называлі - яны ж і ёсьць спэкулянты. Я што, на гэта глядзець буду?" - заявіў кіраўнік Беларусі.
За апошні тыдзень у розных гарадах Беларусі адбыліся масавыя хваляваньні ў сувязі з ростам цэн і эканамічнымі рашэньнямі ўраду.
Так, 7 чэрвеня ў Менску прайшла масавая акцыя аўтамабілістаў, якія пратэставалі супраць чарговага павышэньня коштаў на паліва. Сотні аўтамабілістаў на дзьве гадзіны паралізавалі рух на праспэкце Незалежнасьці. Чатыры чалавекі былі затрыманыя і пакараныя штрафамі.
Увечары 12 чэрвеня інцыдэнт адбыўся на памежным пераходзе "Брузгі" (Гарадзенская вобласьць). Каля 200 чалавек перакрылі дарогу, абураючыся тым, што мытнікі не выпускалі на тэрыторыю Польшчы кіроўцаў, якія выяжджалі туды другі дзень запар. Мытнікі матывавалі свае дзеяньні рашэньнем урада аб абмежаваньні і забароне вывазу за мяжу аўтамабільнага паліва і шэрагу спажывецкіх тавараў. Інцыдэнт у "Брузгах" доўжыўся тры гадзіны, спыніў стыхійную акцыю спэцназ. 22 чалавекі былі затрыманыя і аштрафаваныя.
Увечары 13 чэрвеня аналягічная акцыя пратэсту прайшла на памежным пераходзе "Варшаўскі мост" (пад Берасьцем).
Тым часам у інтэрнэце працягваюць зьяўляцца заклікі да грамадзянам удзельнічаць у розных мірных акцыях пратэсту, паведамляе БелаПАН.