Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызваленыя для выгнаньня?


Затрыманьне кубінскага апазыцыйнага актывіста
Затрыманьне кубінскага апазыцыйнага актывіста
Гішпанія заяўляе, што гатовая прыняць усіх 52 палітзьняволеных, якіх абяцалі вызваліць кубінскія ўлады. Вызваленьне першай пяцёркі чакаюць ужо сёньня. Яны правялі ў турме сем гадоў пасьля разгону ў 2003-м масавых пратэстаў апазыцыі.

Пра рашэньне Гаваны ў сераду паведаміў кіраўнік кубінскай каталіцкай царквы Хаймэ Артэга пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Раулем Кастра з удзелам міністра замежных спраў Гішпаніі Мігеля Марацінаса. Для Кастра гэта рашэньне супала з другой гадавінай як ён пераняў пасаду прэзыдэнта ад свайго брата, Фідэля Кастра. Але відавочна гэты крок прадыктаваны не сьціплай гадавінай, а ўсё больш моцным міжнародным ціскам. Крытыка Кубы асабліва ўзмацнілася пасьля таго, як летась у лютым памёр, трымаючы галадоўку, дысыдэнт Арланда Cапата Тамаё.

Праваабарончыя групы на Кубе, і ў прыватнасьці “Жанчыны ў белым” выказалі надзею, што вызваленьне будзе азначаць “першы крок да сапраўднай свабоды, сапраўднай дэмакратыі”. Але некаторыя кубінскія дысыдэнты ў ЗША лічаць, што гэта ўсяго толькі рэклямны ход і настойваюць, каб Захад працягваў дабівацца вызваленьня ўсіх палітзьняволеных.

Кардынал Артэга адмовіўся назваць імёны тых пяцёх вязьняў, якія будуць вызваленыя першымі, але выказаў аптымізм, што гэта адбудзецца хутка:

Артэга: “ Я маю спадзяваньне, што хутка абвесьцяць пра вызваленьне. Тое, што гэтую абвестку зрабілі ў часе знаходжаньня тут міністра
Мы спадзяёмся, што вызваленьні працягнуцца ў тым самым тэмпе.”
замежных спраў Марацінаса і што для гэтага выбралі царкву, было цікавым і нават нечаканым. Мы спадзяёмся, што вызваленьні працягнуцца ў тым самым тэмпе.”

Праваабаронцы таксама зьвяртаюць увагу, што вызваленьне з наступнай эміграцыяй гэта ня тое самае, што безумоўнае вызваленьне. Але міністар Марацінас запэўнівае, што гэтым асобам будзе дазволена наведваць Кубу і гэта будзе азначаць зьмякчэньне палітыкі камуністычнага ўраду.

Цяперашняя кубінская “палітычная амністыя” абяцае стаць найбуйнейшай акцыяй пасьля 1998-га году, калі пасьля візыту Папы Яна Паўла Другога тут былі выпушчаныя на волю тры сотні вязьняў, траціна зь іх былі вязьнямі сумленьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG