Ён разам зь іншым вэтэранам-аўганцам Алегам Воўчакам праходзіць сьведкам у крымінальнай справе, заведзенай Генэральнай пракуратурай па факце публікацыі водгукаў наведнікаў сайту "Хартыя-97" на артыкул "Цкаваньне ў стылі 1937-га". Спадар Камароўскі не сумняецца, што чарговым разам даводзіцца сутыкнуцца з палітычнай замовай. Нагадаем, што "Хартыя-97" ужо фігуруе ў так званай "паляўнічай справе", распачатай з падачы былога начальніка Ўпраўленьня КДБ па Гомельскай вобласьці Івана Каржа.
Чарговае наведваньне пракуратуры ўмацавала Аляксандра Камароўскага ў думцы, што дадзены загад на дыскрэдытацыю асабліва актыўных грамадзкіх дзеячаў. Але не наўпрост — а праз падстаўных асобаў.
Нагадаем, што летась у лютым, напярэдадні 20-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Аўганістану, газэта "Советская Белоруссия" надрукавала артыкул палкоўніка Ільлі Рыжанкова. Афіцэр абураўся ўчынкам Камароўскага і Воўчака, якія пісьмова паведамілі прэзыдэнту і прэм'ер-міністру пра адмову прымаць юбілейныя мэдалі. Рыжанкоў сьцьвярджаў, што "групка самазванцаў" рыхтуе правакацыі падчас урачыстасьцяў. На другі дзень на сайце "Хартыі" быў зьмешчаны артыкул "Цкаваньне ў стылі 1937-га", у якім цытаваліся вытрымкі з публікацыі Рыжанкова. Матэрыял выклікаў вялікі розгалас сярод наведнікаў: было зьмешчана больш за 70 водгукаў, пераважна гнеўнага зьместу — людзі абураліся безапэляцыйнасьцю старшыні Савету воінаў-інтэрнацыяналістаў Узброеных сілаў.
Спадар Камароўскі кажа, што сёньня да сайту "Хартыі" пракуратура намагалася "прыляпіць" яшчэ адзін рэсурс:
"У мяне ёсьць сайт veteran.zhodzina.info, адкрыты пад новую арганізацыю. Я, шчыра кажучы, нават ня ведаю, дзе хлопцы яго зарэгістравалі, але сёньня мне заяўляюць, што ён нібыта адкрыты за мяжой. Ну і што з таго? Нават калі на Марсе ці дзесьці ў космасе — якая каму розьніца? Я асабіста нічога там не пісаў, нікога не абражаў, нікому не пагражаў. Там вісіць некалькі артыкулаў, уключна з крыўдай Рыжанкова (хоць я перакананы, што ня сам ён пакрыўдзіўся, а яму падказалі "пакрыўдзіцца"). Пад матэрыялам таксама ёсьць камэнтары. Я і кажу: добра, няхай на памылках і вучыцца — подласьці ж нельга рабіць афіцэру? Няхай чытае, гэта ж не нагавор, як ён, дапусьцім, нагаварыў на мяне — бруд выліў, зусім ня ведаючы чалавека. Сайт мой, я даў каманду яго адкрыць і ад гэтага не адмаўляюся. Таму яшчэ адно пытаньне, якое іх турбуе, гэта наяўнасьць вось гэтага сайту. Могуць пачаць закручваць "абразу асобы" з майго вэтэранскага сайту. А ўвогуле, натуральна, цікавіць іх і "Хартыя", і "Народная воля", і ўсе тыя, каму зараз трэба заткнуць глотку".
Чаму толькі праз год на артыкул зьвярнула ўвагу Генпракуратура? Спадар Камароўскі перакананы, што прадстаўніка Міністэрства абароны Ільлю Рыжанкова хтосьці мэтанакіравана падштурхоўвае да аднаўленьня канфлікту. Па яго словах, Генпракуратура толькі ў выключных выпадках узбуджае крымінальныя справы, і надзвычайнасьць у абароне гонару і годнасьці Рыжанкова насьцярожвае. Да таго ж, адразу пасьля публікацыі ў "Советской Белоруссии" Камароўскі і Воўчак падалі ў суд на крыўдзіцеля, аднак, убачыўшы хваравіты стан апанэнта, спынілі працэс. На гэтым спрэчка была вычарпаная, на знак чаго афіцэры паціснулі адзін аднаму рукі:
"Я нават ня ўпэўнены, што гэты Рыжанкоў хоча супраць мяне выступаць. Прынамсі, у мяне такое адчуваньне. Я сёньня ў пракуратуры паставіў умову: зрабіце нам зь ім вочную стаўку. Таму што калі мы са свайго боку прыпынілі суд — пасьля таго як пад подпісам Рыжанкова брудам мяне і Воўчака аблілі праз "Советскую Белоруссию" — мы паціснулі адзін аднаму рукі і нібыта на гэтым усё; пасьля гэтага ў нас не павінна быць ніякіх праблемаў. Бо ніякіх ні водгукаў, ні матэрыялаў адносна яго не пісалі. Але гісторыя зноў чамусьці ўсплыла. Значыць, чалавека, хутчэй за ўсё, прымусілі. Трапіў, мяркуючы па ўсім, хлопец пад прэс. Таму я настойваю, каб мне зь ім зрабілі асабістую сустрэчу, бо я маю права ведаць: чаго ён хоча? Калі справа ў водгуках, якія народ піша, то я да іх ніякага дачыненьня ня маю. Пішуць людзі. І трэба толькі дзякуй "Хартыі" сказаць, што хоць дзесьці чалавек, нават сябе зашыфраваўшы, можа выказаць праўдзівую думку".
Паказальна, што супрацоўнікаў "Хартыі-97" пра пачатак крымінальнай справы па факце публікацыі водгукаў чытачоў на матэрыял "Цкаваньне ў стылі 1937-га" не праінфармавалі. Між тым рэдактарка сайту Натальля Радзіна неаднаразова дапытвалася па іншай крымінальнай справе, распачатай з падачы былога начальніка Ўпраўленьня КДБ па Гомельскай вобласьці Івана Каржа, які зараз займае аналягічную пасаду ў Горадні. У рамках шумнай "паляўнічай справы" з офісу "Хартыі" на экспэртызу вывезьлі практычна ўсю кампутарную тэхніку.

цікавіць іх і "Хартыя", і "Народная воля", і ўсе тыя, каму зараз трэба заткнуць глотку...

трэба толькі дзякуй "Хартыі" сказаць, што хоць дзесьці чалавек, нават сябе зашыфраваўшы, можа выказаць праўдзівую думку ...