Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ВОБЛАЧНА...


...вечарам крыху пакрапае. Тэмпэратура: +4 — +15 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца творчая сустрэча з вядомым беларускім празаікам Віктарам Казьком "Лёс майстра" з нагоды 70-годзьдзя з дня нараджэньня пісьменьніка. Пачатак а 16.00.


ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


У Баку саміт сусьветных рэлігійных лідэраў.

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў зь візытам у Даніі.

Парлямэнты Расеі і Ўкраіны маюць ратыфікаваць нядаўняе двухбаковае пагадненьне аб падаўжэньні дысьлякацыі расейскага Чарнаморскага флёту ў Севастопалі да 2042 году.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1782 нарадзіўся Нікола Паганіні, італьянскі скрыпач і гітарыст-віртуоз, кампазітар (пам. 1840).

У 1900 памёр Францішак Багушэвіч, пачынальнік новай беларускай літаратуры (нар. 1940).

У 1912 нарадзілася выдатная савецкая расейская перакладчыца Нора Галь (пам. 1991).

У 1945 Беларуская ССР была прынятая ў склад дзяржаваў-заснавальніцаў ААН.

У 1998 памёр беларускі гісторык Вітаўт Тумаша (нар. 1910). Родам ён быў зь Вялейшчыны, вучыўся ў Віленскай Беларускай Гімназіі і Віленскім унівэрсытэце. Рэдагаваў газэту "Раніца" ў Бэрліне. Пасьля вайны апынуўся на эміграцыі і браў чынны ўдзел у стварэньні Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку. Навуковыя працы Вітаўта Тумаша прысьвечаныя этнагенэзу беларусаў — фармаваньню этнічнага аблічча нацыі.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Нацыянальны дзень вэтэранаў у Фінляндыі. Маюцца на ўвазе вэтэраны трох войнаў, якія вяла Фінляндыя ў 1939-1945: "зімовая вайна" 1939-1940 супраць Савецкага Саюзу; "працяг вайны" 1941-1944 супраць Савецкага Саюзу на баку Нямеччыну; "ляпляндзкая вайна" 1944-1945 супраць Нямеччыны.


МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "На сустрэчы ў Ватыкане прысутнічаў Мікола Лукашэнка".


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Я не прыгожы сабою, але калі жанчыны пачуюць маю ігру, яны пачынаюць поўзаць ля маіх ног" — Нікола Паганіні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG