Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь стане назіральніцай у Радзе дзяржаў Балтыйскага мора



Гэты статус Рэспубліка Беларусь атрымае сёлета 1 ліпеня. Такое рашэньне было прынятае на 15 саміце міністраў замежных спраў краін-сябраў гэтай міжнароднай арганізацыі ў дацкім Гэльсынгоры, паведамляецца на сайце беларускай амбасады ў ФРГ.

У сустрэчы балтыйскіх міністраў узяў удзел кіраўнік беларускай дыпляматычнай місіі ў Швэцыі Андрэй Грынкевіч, які азнаёміў прысутных з пасланьнем міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава.

Як гаворыцца ў пасланьні, беларускі бок удзячны гэтай міжнароднай арганізацыі за падтрымку намаганьняў у галіне супрацоўніцтва з краінамі Балтыйскага мора і будзе ў далейшым трымаць курс на паглыбленьне каапэрацыі з гэтым рэгіёнам..

Як заявіў кіраўнік МЗС Эстоніі і цяперашні старшыня арганізацыі Ўрмас Паэт, балтыйскія дзяржавы надаюць вялікую значнасьць падобнай каапэрацыі з краінамі-назіральніцамі, асабліва ў такіх напрамках, як барацьба з гандлем людзьмі, правы дзяцей, радыелягічная і ядзерная бясьпека ў рэгіёне.

Рада дзяржаў Балтыйскага мора была створана ў 1992 годзе. Цяпер у яе ўваходзяць Нямеччына, Данія, Латвія, Літва, Эстонія, Польшча, Нарвэгія, Расея, Фінляндыя, Швэцыя, Ісьляндыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG