Партыя праводзіла ўстаноўчыя зьезды 22 лістапада 2003 году, 29 траўня 2004 году і 29 траўня 2005 году, аднак так і не была зарэгістраваная. Цяпер арганізатары робяць ужо чацьвёртую спробу і зноў сутыкаюцца з праблемамі.
Старшыня аргкамітэту Ўладзімер Навасяд распавёў пра тыя захады, якія яны рабілі па пошуку памяшканьня для зьезду:
“Мы падалі каля 30 заявак у розныя дзяржаўныя ўстановы, але дзяржаўныя інстытуты адмовілі нам у памяшканьнях. Мы падавалі ня толькі ў Магілёве, а ў тых гарадах, дзе ў нас ёсьць структуры. Напрыклад, у Менску мы падавалі заяўкі, каб дазволілі правесьці зьезд у Ратушы, у Доме літаратара, у Палацы Рэспублікі”.
Прычыны адмоваў даволі дзіўныя. Да прыкладу, дырэктар Магілёўскага цэнтру культуры і вольнага часу Беларускай чыгункі спадар Шышоў у афіцыйнай адмове на блянку ўстановы паведаміў, што якраз у гэты дзень ў цэнтры будзе ладзіцца “Восенькі баль” – ранішнік для дзяцей-інвалідаў. І ўсё ж такі зьезд адбудзецца менавіта ў Магілёве, кажа Ўладзімер Навасяд.:
“Усё, што залежыць ад нас , мы зрабілі. Дэлегатаў будзе каля 120, Памяшканьне мы знайшлі ў Магілёве. І гэта не выпадкова: Магілёў – гэта горад, які прызнаў Раду БНР, адзіны зь беларускіх гарадоў, не лічачы Смаленску. У Магілёве знаходзіцца магіла Цішкі Гартнага, гэта фактычна першы кіраўнік БССР. Таму такі выбар мы зрабілі”.
Апошнім часам некалькі палітычных груп заявілі аб стварэньні аргкамітэтаў і правядзеньні ўстаноўчых зьездаў партыяў. Свой зьезд правялі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя. Сяргей Скрабец заявіў аб стварэньні аргкамітэту новай сацыял-дэмакратычнай партыі. Аляксандар Бухвостаў стварае Беларускую партыю працоўных:
“Мы завяршаем правядзеньне рэгіянальных сходаў і вылучэньне дэлегатаў. І дзесьці ў траўні, калі знойдзем сродкі на правядзеньне зьезду, будзем праводзіць. Трэба ж дэлегатаў запрасіць, памяшканьне. Пакуль ўсё ўпіраецца ў шэраг фінансавых праблем, так бы мовіць, у крызіс. Але мы будзем праводзіць зьезд і падаваць дакумэнты на рэгістрацыю – гэта вырашана ўжо”.
Старшыня аргкамітэту Партыі свабоды і прагрэсу Ўладзімер Навасяд кажа:
“Любая партыя мае за мэту быць зарэгістраванай. Адбудзецца ўстаноўчы зьезд, падрыхтуем дакумэнты, і чацьвёрты раз занясем у Міністэрства юстыцыі, а там будзем глядзець”.
Дарэчы, у чацьвер увечары супрацоўнік Міністэрства юстыцыі паведаміў прадстаўнікам Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, што рашэньне аб нерэгістрацыі партыі прыпыненае. Што гэта азначае, на гэты момант сказаць цяжка. Натуральна, гэта яшчэ не азначае, што партыю зарэгістравалі. У пятніцу сустаршыні партыі зьбіраюцца ў Мін’юст, каб атрымаць тлумачэньне.
Старшыня аргкамітэту Ўладзімер Навасяд распавёў пра тыя захады, якія яны рабілі па пошуку памяшканьня для зьезду:
Мы падалі каля 30 заявак у розныя дзяржаўныя ўстановы, але дзяржаўныя інстытуты адмовілі нам у памяшканьнях
Прычыны адмоваў даволі дзіўныя. Да прыкладу, дырэктар Магілёўскага цэнтру культуры і вольнага часу Беларускай чыгункі спадар Шышоў у афіцыйнай адмове на блянку ўстановы паведаміў, што якраз у гэты дзень ў цэнтры будзе ладзіцца “Восенькі баль” – ранішнік для дзяцей-інвалідаў. І ўсё ж такі зьезд адбудзецца менавіта ў Магілёве, кажа Ўладзімер Навасяд.:
Магілёў – гэта горад, які прызнаў Раду БНР, адзіны зь беларускіх гарадоў, не лічачы Смаленску