Такімі словамі грузінскі міністар адрэагаваў на заяву кіраўніка МЗС Абхазіі Сяргея Шамбы. Як учора паведамляла “Свабода”, спадар Шамба заявіў, што “наступнай краінай (пасьля Расеі і Нікарагуа), якая прызнае незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, будзе Беларусь. Міністар згадаў: “Мы накіравалі афіцыйны зварот кіраўніцтву Беларусі, працэс разгляду гэтага пытаньня ўжо ідзе, і мы чакаем вынікаў”.
Аляксандар Лукашэнка яшчэ мінулай восеньню пацьвердзіў, што да яго зьвярнулася кіраўніцтва як Абхазіі, так і Паўднёвай Асэтыі. Тады кіраўнік краіны сказаў, што разгледзець гэтае пытаньне змог бы новаабраны парлямэнт Беларусі.
Старшыня міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня Сяргей Маскевіч днямі сказаў журналістам, што камісія вывучае гэтае пытаньне. “Яно патрабуе сур’ёзнай прапрацоўкі, і сьпяшацца тут нельга”, — падкрэсьліў ён.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на сваю чарговую сэсію зьбяруцца, згодна зь дзейным заканадаўствам, толькі 2 красавіка.