Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦТ здало 172 тысячы абітурыентаў


У Дзяржкамсіі па кантролі за ўступнымі іспытамі заявілі, што цэнтралізаванае тэставаньне прайшло сёлета арганізавана і спакойна.

У ім прыняло ўдзел каля 172 тысяч абітурыентаў, што склала 96 працэнтаў ад тых, хто зарэгістраваўся, скаргаў з боку ягоных удзельнікаў і бацькоў практычна не было.

«Не было нават скаргаў на складанасьць тэстаў»,-- зазначыў агенцтву Інтэрфакс адказны за ЦТ Валер Аўсяньнікаў.

Абітурыенты, якія набралі па беларускай і расейскай мовах ад 13 да 20 балаў, могуць заўтра прайсьці дадатковае тэставаньне.

27 чэрвеня Мінадукацыі ўхваліла рашэньне аб зьніжэньні так званага заліковага балу – па мовах ён зьніжаны з 20 да 13 балаў. Па матэматыцы – да 8 балаў. Максімальна абітурыент можа набраць 100 балаў.

Гэта было зроблена пасьля таго, як у Міністэрстве даведаліся аб кепскіх выніках здачы тэстаў. Напрыклад, 42 працэнты абітурыентаў не здалі іспыт па расейскай мове.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG