Многія палітыкі спадзяюцца, што ў 2005 годзе будзе названае імя адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкія выбары, якія павінны адбыцца ў 2006 годзе. Гаворыць намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Альфер:
(Альфер: ) “У 2005 годзе, я спадзяюся, збольшага будзе вызначаны адзіны кандыдат, які будзе супрацьстаяць Лукашэнку ў 2006 годзе. І я спадзяюся, што пасьля вызначэньня ён ня будзе пасаджаны за краты. Іншых падзеяў, улічваючы стан грамадзтва і магчымасьці ўлады, я не пляную. А калі вызначэньня адзінага кандыдата не атрымаецца і гэта будзе перанесена на пачатак 2006 году, то мы ва ўсялякім выпадку будзем ведаць вузкае кола прэтэндэнтаў”.
Аднак некаторыя з апытаных упэўненыя, што выбары кіраўніка беларускай дзяржавы адбудуцца ўжо ў 2005 годзе. І гэта можа быць зроблена з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі. Гаворыць вядомы лідэр рабочага руху Сяргей Антончык:
(Антончык: ) “Я думаю, што ў 2005 годзе адбудуцца дзьве падзеі: першая — спроба прэзыдэнта Лукашэнкі пайсьці на трэці тэрмін і правесьці прэзыдэнцкія выбары”.
(Карэспандэнт: ) “Датэрміновыя?”
(Антончык: ) “Так, увосень. І другая падзея — гэта спроба грамадзтва не дапусьціць парушэньня Канстытуцыі”.
Ці зможа апазыцыя пасьпяхова супрацьстаяць такім спробам улады? Старшыня менскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Марына Багдановіч спадзяецца, што гэта — магчымая справа:
(Багдановіч: ) “Я думаю, што апазыцыя ўмацуецца. Многія палітыкі, зь якімі я сустракаюся, ужо разумеюць — санкцыянаваных мітынгаў больш ня будзе, ня будзе дазволу. Я думаю, што мы ўсе сталі больш злымі, больш рашучымі, гатовымі да сапраўднай, сур’ёзнай барацьбы”.
Такая барацьба, на думку старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Міколы Статкевіча, запатрабуе вялікай рызыкі:
(Статкевіч: ) “Я думаю, што ў 2005 годзе ў Беларусі павінна адбыцца адна асноўная падзея — наша грамадзтва павінна зразумець, што без ахвяраў, бязь нейкай рызыкі вялікай колькасьці людзей павярнуць нашу краіну на нармальны шлях разьвіцьця немагчыма. У Беларусі няма выбараў, таму што тое, што адбываецца, гэта звычайна палітычная прапагандысцкая кампанія, якую праводзяць улады для сваёй легітымізацыі. А гэта азначае, што ўсе захады ў справе падрыхтоўкі чарговай выбарчай кампаніі, якую ўлады назавуць прэзыдэнцкімі выбарамі, ня маюць сэнсу. Усе гэтыя кампаніі могуць быць выкарыстаны беларускім грамадзтвам толькі дзеля таго, каб паспрабаваць шляхам, нечым падобным (але ня вельмі) на ўкраінскі павярнуць краіну да нармальнага жыцьця. На жаль, адрозна ад Украіны, нашаму грамадзтву прыйдзецца прынесьці для гэтага больш ахвяраў, чым некалькі тыдняў мерзнуць, стоячы на плошчы”.
Якім чынам можна падрыхтаваць да актыўных дзеяньняў грамадзтва? Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка спадзяецца на штодзённую працу з насельніцтвам, якая аднойчы дасьць свой плён:
(Вячорка: ) “Я ня Касандра. Дый наагул, вялікія падзеі, як правіла, адбываюцца даволі нечакана. Іншая рэч, што мы будзем рабіць усё, каб у грамадзтве назапашваўся колькасны матэрыял для зьменаў. І ў адзін цудоўны момант ён ператворыцца ў патэнцыял якасны”.
Аднак ня ўсе палітыкі вераць у тое, што посьпехі беларускай дэмакратыі могуць быць зьвязаныя са старымі лідэрамі. Так, намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Аляксандар Ляўковіч гаворыць пра неабходнасьць кадравых зьменаў:
(Ляўковіч: ) “Я думаю, што, можа, будуць нейкія падзеі і ў дэмакратычным руху — нейкая ратацыя кадраў, зьмена іх. Гэта вельмі важна для нашага дэмакратычнага руху. Па сваёй прыродзе мы, дэмакраты, — таталітарныя. Субстанцыя ў нас такая сядзіць. “Бацьку” кажам, што нельга ісьці на трэці тэрмін, а самі пяць, чатыры тэрміны кіруем. У гэтым сэнсе, я думаю, могуць быць пэўныя падзеі, зьмены нейкія”.