Аматары галівудзкага кіно адразу падкрэсьліваюць зьнешняе падабенства Курта Фрэйзэра з кіназоркай Эрыкам Робэртсам. На прэзэнтацыі ў якасьці галоўнага трэнэра спадар Фрэйзэр выглядаў стрыманым і нават крыху напружаным. Адрозна ад свайго папярэдніка, Глэна Хэнлана, не жартаваў, быў вельмі сканцэнтраваны.
Заўзятары са стажам кажуць, што гэткім жа Фрэйзэр колісь быў і на пляцоўцы – мінімум вольнасьці пры максымуме сілавой барацьбы. Але ці дапаможа новы настаўнік зборнай Беларусі? Адзін з былых гульцоў нацыянальнай зборнай, асыстэнт Глэна Хэнлана, Эдуард Занкавец толькі што вярнуўся з месяцовай стажыроўкі ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Падчас кантактаваньняў з Фрэйзэрам у ЗША у Эдуарда Занкаўца нарадзілася спадзяваньне, што супрацоўніцтва будзе прадуктыўным.
(Занкавец: ) “Што да першых уражаньняў менавіта аб яго чалавечых якасьцях, дык яны вельмі мне імпануюць. Гэта адкрытасьць, гэта поўнае ўзаемаразуменьне. Ня маеш ніякага дыскамфорту пры зносінах з чалавекам. Больш скажу: проста прыемна знаходзіцца побач, прыемна разам працаваць. І я ніколькі не сумняюся, што Курт з прафэсійнага гледзішча вельмі кваліфікаваны спэцыяліст зь вялізным як гульнявым досьведам, так і вопытам працы на трэнэрскіх пасадах. Таму перакананы: у нас усё атрымаецца”.
Хто рэкамэндаваў Курта Фрэйзэра Беларускай фэдэрацыі хакею? Адказвае кіраўнік фэдэрацыі, міністра ўнутраных справаў Беларусі, Ўладзімер Навумаў.
(Навумаў: ) “У зьвязку з тым, што Хэнлан застаўся працаваць у гэтым сэзоне ў ЗША, мы папрасілі яго самога вызначыць кандыдатуру, якая яго заменіць на гэтай пасадзе. Ён нам свае рэкамэндацыі даў, мы цягам трох дзён усе пытаньні абмеркавалі і галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай стаў Курт Фрэйзэр, які працяглы час і сам гуляў у хакей, і працаваў з хакеем. Скажу так: нашыя першыя ўражаньні аб ім досыць станоўчыя і мы думаем, што так будзе пастаянна”.
Аматары хакею зазначаюць, што цягам апошніх сэзонаў нацыянальная зборная Беларусі дэманструе прымальную гульню. Калі сэнсацыйнае 4 месца на Алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сіці ў 2002-м пасьля перамогі над швэдамі спэцыялісты кваліфікавалі як невытлумачальную выпадковасьць, то нядаўні чэмпіянат сьвету ў Латвіі даў падставу казаць пра пэўны плён працы Глэна Хэнлана. Упершыню на ўсясьветных спаборніцтвах беларусы занялі выніковае 6 месца. Аднак пакуль гуляць на роўных гуляць з камандамі Чэхіі, ЗША, Канады, Швэцыі ці Фінляндыі беларусы яшчэ могуць. Ці здолеюць пры новым трэнэры? Курт Фрэйзэр з абяцаньнямі асьцярожны.
(Фрэйзэр: ) “Няма лёгкіх шляхоў, каб трапіць на чэмпіянат сьвету і выступіць там пасьпяхова. Гэта мае на ўвазе вялікую працу. Але з дапамогай кваліфікаванага трэнэрскага штабу ў складзе Эдуарда Занкаўца і Ўладзімера Цыплакова мы здолеем вырашыць гэтыя пытаньні і вывесьці каманду на неабходны ўзровень. Да таго ж, цягам апошніх двух гадоў узровень беларускага хакею дасягнуў відавочных вышыняў. Натуральна, што цяпер чаканьні ўсіх беларускіх заўзятараў распаўсюджваюцца яшчэ далей. І мы спадзяемся, што здолеем прыкласьці ўсе намаганьні, неабходныя дзеля таго, каб апраўдаць спадзевы беларусаў”.
*** Што перашкаджае беларускім хакеістам дэманстраваць высокія вынікі падчас міжнародных спаборніцтваў? Адзін з самых удалых брамнікаў зборнай Беларусі Андрэй Мезін перад ад’ездам у піцерскі СКА наўпрост заяўляў: асабіста яму не цікава гуляць у нацыянальным чэмпіянаце, таму што ўзровень мясцовых камандаў адпавядае “хіба толькі абласному маштабу”.
Былы галоўны трэнэр беларускай каманды Міхаіл Захараў неаднойчы абвінавачваў падначаленых у адсутнасьці “патрыятызму”. Захараў сьцьвярджаў, што гульцоў цікавяць толькі грошы, тады як за зборную трэба выступаць, перадусім, “з ідэйных перакананьняў”. Захараў скардзіўся, што займацца сэлекцыяй у беларускіх умовах надзвычай складана: бальшыня хакеістаў, пачаўшы трывала стаяць на каньках, імкнуцца ад’ехаць за мяжу. Найперш, у Расею, дзе заробкі гульцоў часам перавышаюць нават прыбыткі зорак НХЛ.
Цяпер каля сотні беларускіх спартоўцаў гуляюць у розных лігах расейскага чэмпіянату, шмат хто бярэ расейскае грамадзянства. Сярод іх – Яраслаў Чупрыс, Аляксей Круцікаў, Алег Антоненка, Сяргей Задзялёнаў, Андрэй Башко ды іншыя. У выніку сыходу пэрспэктыўнай моладзі за каманду вымушаныя выступаць узроставыя хакеісты, якія прыйшлі у зборную практычна ад моманту яе стварэньня напачатку 1990-х.