На думку дарадцы ў пытаньнях культуры менскага аддзяленьня амбасады Швэцыі ў Расеі Мортана Франкбі, Дні культуры Швэцыі выклікалі вялікую цікавасьць у беларусаў.
(Франкбі: ) “Гэта быў дастаткова пасьпяховы праект. Мы паказалі розныя аспэкты швэдзкай культуры: літаратура, кіно, дакумэнтальнае мастацтва. Я вельмі рады, што так шмат людзей зацікавіліся. Сёлета фільмы мы паказвалі ў арыгінальнай вэрсіі на швэдзкай мове з субтытрамі на беларускай мове. Публіцы было цікава і прыемна. Налета таксама ўсе мерапрыемствы будуць па-беларуску”.
У Беларусі значна вырасла цікавасьць да швэдзкай культуры і швэдзкай мовы. 13 гадоў таму, калі ў Беларусі ўпершыню пачалі выкладаць швэдзкую мову, яе вывучалі два дзясяткі людзей. 4 гады таму – 100 чалавек. Сёлета толькі ў Лінгвістычным унівэрсытэце швэдзкую мову вывучае 130 студэнтаў, каля 80 – у БДУ, 60 чалавек – у Цэнтры швэдзкіх дасьледаваньняў.
Расказвае каардынатарка навучальных і культурных праграм Цэнтру швэдзкіх дасьледаваньняў Вольга Рызмакова:
(Рызмакова: ) “Можа, галоўная прычына – што такая экзатычная мова, новая краіна, якая быццам бы і побач – гадзіна самалётам. Тое, што ведаем – гэта “АВВА”, Карлсан і “Вольва”, а насамрэч шмат чаго цікавага ў Швэцыі ёсьць. На жаль, ёсьць і яшчэ адна прычына – у нас вывучаюць мову ня толькі студэнты, але й дарослыя, якія проста зьбіраюцца выехаць у Швэцыю. Такіх прыкладна 20 працэнтаў. Ну а, натуральна, калі ў БДУ ці Лінгвістычным унівэрсытэце вывучаюць, то тут іншыя прычыны”.
Паліглёт, перакладчык у тым ліку і са швэдзкай мовы Лявон Баршчэўскі выказаў такое меркаваньне:
(Баршчэўскі: ) “У кагосьці нейкі прагматычны інтэрас, бо Швэдзкі інстытут ды іншыя арганізацыі фундуюць стыпэндыі, і, напэўна, гэта збольшага такія людзі, якія плянуюць нешта рабіць у Швэцыі. Аб''ектыўна цікавасьць павінна быць, таму што швэды і нарвэжцы – гэта былыя варагі, тут ёсьць вялікія культурныя традыцыі і сувязі. І няма ніякага адмоўнага іміджу ў цяперашнім успрыманьні людзей. Краіна багатая, гэта, безумоўна, спрыяе”.
Швэцыя зацікаўленая ў разьвіцьці кантактаў зь Беларусьсю. Гэта зазначыў кіраўнік аддзяленьня амбасады Каралеўства Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай Нацыянальнаму дню Швэцыі. У блізкім часе плянуецца правесьці ў Беларусі і Дні эканомікі Швэцыі.