Адміністрацыйную справу адваката Казуліна Ігара Рынкевіча разглядае судзьдзя Маскоўскага раённага суду Надзея Равуцкая, імя якой пасьля прэзыдэнцкіх выбараў унесена ў сьпіс “неўязных” у краіны Эўразьвязу. Ігар Рынкевіч абвінавачваецца ў дробным хуліганстве падчас падзеяў 2 сакавіка. Нагадаю, у той дзень быў зьбіты й затрыманы міліцыяй кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін, які спрабаваў зарэгістравацца ўдзельнікам Усебеларускага сходу. Да Казуліна, якога часова ўтрымлівалі ў Кастрычніцкім райаддзеле міліцыі, выклікалі адваката Ігара Рынкевіча.
Побач з Кастрычніцкім райаддзелам міліцыі стаялі некалькі дзясяткаў людзей, якія патрабавалі вызваліць Казуліна. Некаторых зь іх пачалі затрымліваць міліцыянты, затрымалі й адваката Ігара Рынкевіча. Міліцыянты ў пратаколах напісалі, што Рынкевіч лаяўся ды не падпарадкоўваўся іхным патрабаваньням. Ігар Рынкевіч гэта абвяргае.
Сёньня ў судзе адвакат назваў тых, хто мог бы засьведчыць яго невінаватасьць. Сярод іх і Ўладзімер Казулін, якога затрымалі разам зь Ігарам Рынкевічам. Уладзімер Казулін мае свой погляд на прычыны, паводле якіх перасьледуюць адваката ягонага брата Аляксандра Казуліна.
(Уладзімер Казулін: ) “Мэта, як я разумею, неяк яго пакараць — ці то штрафам, ці суткамі, каб потым адхіліць ад абароны Аляксандра Казуліна, а, магчыма, і ўвогуле выгнаць з калегіі адвакатаў. Бо навошта тады трэба было гэта ўсё пачынаць?”
Уладзімер Казулін паведаміў, што побач з райаддзелам міліцыі затрымалі 13 чалавек. Двух зьбітых журналістаў выпусьцілі першымі, на астатніх склалі пратаколы. Але суду над імі, акрамя Рынкевіча, гэтак і не адбылося — судзьдзі прызналі, што пратаколы былі складзеныя з парушэньнямі.
Сам Ігар Рынкевіч ад камэнтароў пакуль устрымліваецца. Судзьдзя Надзея Равуцкая задаволіла сёньня большасьць ягоных хадайніцтваў, у тым ліку і просьбу, каб яго абараняў калега зь Менскай абласной калегіі адвакатаў. Працэс над Ігарам Рынкевічам адновіцца заўтра, 27 красавіка. Максымальнае пакараньне, якое пагражае адвакату Казуліна, — 15 сутак адміністрацыйнага арышту.