Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Людзі ў цывільным затрымалі аднаго з кіраўнікоў БНФ


Радыё Свабода Наш карэспандэнт сёньня стаў сьведкам затрыманьня аднаго з кіраўнікоў партыі БНФ Сяргея Салаша.

(Карэспандэнт: ) "Я атрымаў інфармацыю, што па вуліцы Сьвярдлова 24, у кватэру 56 ломяцца невядомыя людзі ў дзьверы, у кватэры знаходзяцца актывісты руху "Хопіць". Я пад''ехаў да гэтага дому. З пад''езду выйшаў Сяргей Салаш – адзін з кіраўнікоў партыі БНФ і актывіст руху "Хопіць" і супрацоўнік газэты "Наша Ніва" Зьміцер Дрыгайла.

Мы зрабілі літаральна некалькі крокаў, выйшлі на вуліцу Кірава, я пачуў грукат – бягуць нейкія людзі ў цывільным. Я абярнуўся і ўбачыў, як яны круцяць рукі Сяргею Салашу ў прысутнасьці людзей у міліцэйскай форме.

Салаша затрымалі, ён пэўны час правёў у пастарунку, далей яго павезьлі адтуль, ня ведаю, у якім накірунку".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG