Іосіф Сярэдзіч сёньня а першай гадзіне ночы вярнуўся ў Менск з Дуброўны. Ён суправаджаў машыну з 27 тысячамі асобнікаў 3—4 нумару “Народнай Волі”, які больш як двое сутак знаходзіўся ў Дубровенскім райаддзеле міліцыі.
Цяпер газэта актыўна распаўсюджваецца — трэба даставіць каля 8 тысяч асобнікаў людзям, якія пералічылі грошы за студзеньскія нумары. Гаворыць камэрцыйная дырэктарка “Народнай Волі” Яўгенія Церахава:
(Церахава: ) “У нас ужо чатыры нумары выйшлі сёлета. Распаўсюднікі ідуць, бяруць газэту і нясуць чытачам. Чытачы турбуюцца пра тое, каб газэта была. Некаторыя распаўсюднікі нам кажуць, што ёсьць людзі, якія нават плачуць, калі даведваюцца, што яна нарэшце зьявілася”.
Распаўсюдніца Аляксандра Нікіціна сёньня разьнясе падпісчыкам 50 асобнікаў “Народнай Волі”.
(Нікіціна: ) “Вельмі шмат падпісчыкаў. Калі я званю ў дамафон і кажу, што я прынесла газэту, то некаторыя людзі спускаюцца самі, і яны такія ўдзячныя, таму што без “Народнай Волі” мы знаходзімся ў інфармацыйным вакуўме”.
Журналісты “Народнай Волі” сёньня рыхтуюць матэрыялы адразу для некалькіх нумароў. Гаворыць шэф-рэдактар газэты Сьвятлана Калінкіна:
(Калінкіна: ) “Адзін нумар, праўда, мы ўжо амаль зрабілі, але ён не пайшоў у друкарню, таму што наклад быў затрыманы, і мы ня ведалі яго далейшага лёсу. Другі будзе звычайны нумар — на чатыры газэтныя паласы і амаль цалкам прысьвечаны выбарчай кампаніі, таму што мы лічым, што гэта цяпер у Беларусі галоўная тэма”.
Суправаджаць два нумары са смаленскай друкарні ў Менск паедзе сам галоўны рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч. Сёньня і заўтра ён будзе зьбіраць усе дакумэнты і пацьверджаньні для перавозкі нумару — у Дзяржаўным мытным камітэце, Міністэрстве транспарту і камунікацыяў, Міністэрстве ўнутраных справаў ды іншых установах.
Іосіф Сярэдзіч паведаміў “Свабодзе”, што мае намер дзейнічаць у рамках беларускага заканадаўства, і калі ад яго запатрабуюць здабыць дваццаць суправаджальных папераў і даведак, то ён іх прадставіць.
Учора разам з галоўным рэдактарам “Народнай Волі” Іосіфам Сярэдзічам у Дубровенскі аддзел міліцыі езьдзілі намесьнік старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і кіраўніца зарэгістраванага ў Літве “Праваабарончага альянсу” Людміла Гразнова.
Па сямі гадзінах перамоваў галоўнага рэдактара “Народнай Волі” Іосіфа Сярэдзіча з кіраўніцтвам Дубровенскій міліцыі і пасьля таго, як ён прадаставіў усе запатрабаваныя імі дакумэнты, было вырашана вярнуць наклад 3—4 нумару выдаўцу.
Раней, 3 студзеня, наклад 1—2 двайнога нумару “Народнай Волі” затрымалі на расейскай мяжы, спаслаўшыся на неналежнае афармленьне аднаго з суправаджальных дакумэнтаў. Амаль суткі газэту трымалі ў тым жа Дубровенскім аддзеле міліцыі; аднак пасьля таго, як 4 студзеня смаленская друкарня падала належныя паперы, наклад вярнулі.
Фотарэпартаж
(аўтар фатаздымкаў Анатоль Лябедзька)

Шыльда пры ўваходзе ў пастарунак Дубровенскай міліцыі

27 тысяч асобнікаў "Народнай Волі" захоўваліся ў кабінэце групы ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Дубровенскай міліцыі

Намесьнік старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла складае пакункі з газэтамі

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька загружае вызвалены з-пад арышту наклад газэты ў машыну