Справу актывісткі Тацяны Цішкевіч разглядала судзьдзя Тацяна Паўлючук. Раней гэтая судзьдзя разьбірала справы аб адміністрацыйных парушэньнях актывістаў апазыцыі.
Тацяна Цішкевіч не сумнявалася, што яе прызнаюць вінаватай:
“Чаго яшчэ было чакаць ад судзьдзі? Яна ўжо і раней выносіла такія прысуды”.
7 верасьня Тацяна Цішкевіч прыйшла ў Цэнтральны райаддзел Менску, каб дачакацца вызваленьня сяброў, якіх затрымалі за распаўсюджваньне налепак пра “Эўрапейскі марш”.
Супрацоўнік міліцыі Мяцельскі, паводле дзяўчыны, груба выгнаў яе з памяшканьня. Тацяна абурылася й папрасіла кнігу заўвагаў і прапановаў. Пасьля гэтага, як сказала Тацяна ў судзе, яе затрымалі “за непадпарадкаваньне”. А потым, ужо ў дзяжурнай частцы райаддзелу, яе некалькі разоў ударылі, не патлумачылі яе правоў і адмовіліся паклікаць адваката.
Сёньня ў судзе сьведчыў Юры Мяцельскі. Міліцыянт заявіў, што не ўжываў сілу да актывісткі й нічога ня ведае пра тое, што зь ёй абышліся груба. Пракамэнтаваць для Радыё Свабода свае паказаньні Юры Мяцельскі адмовіўся.
Сяргей Усьцінаў быў дапушчаны на працэс як грамадзкі абаронца Тацяны Цішкевіч. Вось ягонае меркаваньне пра прысуд:
“Быццам не заўважылі шматлікіх разыходжаньняў у паказаньнях міліцыянтаў. Адзін казаў, што ўсё адбывалася а трэцяй гадзіне, другі — на гадзіну раней. Гэта супярэчыць закону”.
Што да кнігі заўвагаў і прапановаў, то, паводле міліцыянта Юр’я Мяцельскага, у Цэнтральным райаддзеле міліцыі яе захоўвае начальнік. Між тым, паводле закону, кніга заўвагаў і прапановаў мусіць быць навідавоку і выдавацца ўсім наведнікам без абмежаваньня.
Тацяна Цішкевіч і яе сябры заяўляюць, што кнігі заўвагаў у Цэнтральным райаддзеле ня бачылі. Актывістка зьбіраецца абскарджваць прысуд у Менскім гарадзкім судзе.
Студэнтку Т. Цішкевіч будуць судзіць “за непадпарадкаваньне міліцыі”, 19.09.2007 Разгляд справы Тацяны Цішкевіч працягнецца 21 верасьня , 19.09.2007