Штодня а 18.20 у Менску на прыступках касьцёлу сьвятога Язэпа праходзяць малітвы ў інтэнцыі вяртаньня сьвятыні. Учора ўвечары каля трох дзесяткаў вернікаў правялі набажэнства. Праўда, прыходзяць сюды ў асноўным людзі сталага веку.
Актывістка парафіі сьвятога Язэпа Івона Мацукевіч бывае каля касьцёлу кожны дзень. Менавіта празь яе рукі прайшло больш за 6 тысяч подпісаў у падтрымку касьцёлу, яна вядзе перапіску з уладамі:
“Ходзім, молімся, просім у пана Бога ласкі аб вяртаньні нам гэтай сьвятыні. Ніякіх адказаў ад уладаў няма, хаця ўжо больш месяцу прайшло, як мы адправілі першыя лісты. Ліст у адміністрацыю прэзыдэнта накіравалі 13 сакавіка. Ніякага адказу няма. Будзем дзейнічаць далей – нейкі ж адказ павінен быць”.
Чаму ўлады не зьвяртаюць увагі на патрабаваньні вернікаў? Маладая абаронца касьцёлу Марыя выказала такое меркаваньне:
Дзяўчына: “Я думаю, каб ў вярхах, ва ўладзе сядзелі людзі, якія вераць, веруючыя хрысьціяне, якія хрышчаныя альбо ў касьцёле, альбо ў праваслаўным храме, такое пытаньне нават і не ставілася б – каб зьнішчыць касьцёл, не аддаць вернікам”.
Парафія Сьвятога Язэпа, што прэтэндуе на кляштарныя будынкі й касьцёл, гатова ўзяць усе рэстаўрацыйныя працы на сябе. Меркаваньне супрацоўніка каталіцкага выдавецтва “Рro Christo” Міколы Гракава:
”Калі парафія гатова ўзяць гэта на сябе, то гэты гісторыка-культурны аб''ект, я лічу, найлепшы лёс напаткае. Бо людзі сапраўды дбаюць пра гэта як пра сваю ўласнасьць. Для вернікаў гэта ня толькі нейкія муры, нейкі будынак. Гэта – сьвятое месца, дзе спраўляліся сьвятыя абрады, дзе заўсёды прысутнічае Ісус Хрыстос. Менавіта дзеля гэтага вернікі цяпер намаганьні й прыкладаюць”.
Сёньня ў Міры адбудзецца выязная сэсія Беларускай рэспубліканскай навукова-мэтадычнай Рады па ахове помнікаў гістарычнай спадчыны, на якой павінен разглядацца і праект рэканструкцыі будынкаў касьцёлу і кляштару.
Глядзіце таксама:
5000 подпісаў сабрана за вяртаньне каталікам касьцёлу Сьвятога Язэпа