Карэспандэнт: “На выставе ажыўленая атмасфэра. Гучыць сярэднявечная музыка. Я набліжаюся да стэнду, дзе прадстаўленая прадукцыя кампаніі “БелПі”.
Спадарыня: “Рада за вас, за вашу якасьць. Посьпехаў вам. Калектыву ў асабістым жыцьці. Вельмі добра”.
Да працаўнікоў “БелПі” падыходзяць і віншуюць. Далей гутарым з сузаснавальнікам прадпрыемства Зьмітром Дайнэкам пра напой “Крамбамбуля”, што атрымлівае залаты мэдаль другі год запар.
Дайнэка: “Найвышэйшую адзнаку паставіла дэгустатарка зь Літвы. Чаму цікава – напой з часоў Вялікага Княства. Дэгустатарам з Расеі такое пітво ня надта падабаецца. Нам здаецца, што адзнака літоўкі невыпадковая. Што на нейкім генным узроўні людзі памятаюць такія напоі, такія водары”.
Карэспандэнт: “Зь якімі з краінамі вы зараз супрацоўнічаеце?”
Дайнэка: “Мяркую, наш самы галоўны арыгінальны напой “Крамбамбуля”. Менавіта ён, не гарэлкі звычайныя, бо гарэлкі робяць усе, па ўсім сьвеце, і суседзі нашыя. Нашая першая мэта супрацоўнічаць зь як мага большай колькасьцю крам у Беларусі. Бо напой робіцца нацыянальным, калі яго ведаюць грамадзяне сваёй краіны. А па-другое, калі мы разглядаем пытаньне экспарту, то таксама разглядаем найперш “Крамбамбулю”.
Карэспандэнт: “Якая закуска лепшая пад “Крамбамбулю”? Тая ж самая, што пад гарэлку, ці ёсьць нюансы?”
Дайнэка: “Відаць, яе трэба ўжываць ня так, як звычайную гарэлку. А як дэсэрт. Ужо можна потым сесьці, па кілішку, і… Калі добры напой, дык здаецца, яго закусваць ня трэба. Таму закускі могуць быць самыя разнастайныя. Тут фантазія неабмежаваная”.
А яшчэ прадпрыемства “БелПі” спадзяецца перамагчы ў конкурсе дызайну алькагольнай прадукцыі, бо супрацоўнічае з выбітнымі мастакамі. Напрыклад, дызайн бутэлькі “Крамбамбулі” рабіла Алена Дашкевіч, а гарэлкі “Хіт” і джыну “Канцлер” – Міхал Анемпадыстаў. Таксама Зьміцер Дайнэка паведаміў, што мяркуецца пачаць выпуск “Крамбамбулі” ў выкшталцонага дызайну бутэльках – для прэстыжу.
На фота: Зьміцер Дайнэка
На фота: прызёры