Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завэрбаваны КДБ У.Міхайлаў выступае на БТ напярэдадні Дня Волі


Радыё Свабода Сёньня Агенцтва тэлевізійных навінаў Беларускага тэлебачаньня паказала інтэрвію з Уладзіславам Міхайлавым, адным з удзельнікаў праграмы Кастуся Каліноўскага.

У інтэрвію БТ ён распавёў пра жахлівыя ўмовы, у якіх нібыта жывуць студэнты, якія паехалі ў Польшчу па праграме Каліноўскага пасьля адлічэньня з ВНУ за ўдзел у леташніх сакавіцкіх пратэстах. Паводле Міхайлава, студэнты вымушаныя адпрацоўваць свае стыпэндыі ўдзелам у “антыбеларускіх акцыях” у Польшчы.

Нагадаем, што пры канцы студзеня ў інтэрвію Радыё Свабода Уладзіслаў Міхайлаў прызнаўся ў тым, што яго завэрбаваў КДБ. Ён распавёў пра тое, на каго ад яго патрабавалі даносіць.

• Інтэрвію У.Міхайлава, завэрбаванага КДБ студэнта-каліноўца

Прапануем Вашай увазе фрагмэнт сёньняшняга інтэрвію Міхайлава Беларускаму тэлебачаньню. Ён згадвае былога амбасадара Польшчы Марыўша Машкевіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG