Ксаўе Бэтэль сказаў, што Люксэмбург далучаецца да міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі беларускім палітвязьням і ўжо выдзеліў 250 000 эўра для лячэньня і рэабілітацыі палітвязьняў і рэпрэсаваных, паведамляе канал Сьвятланы Ціханоўскай.
Акрамя таго, бакі абмеркавалі:
- шляхі і спосабы вызваленьня беларускіх палітвязьняў;
- легалізацыю беларусаў у Люксэмбургу;
- уплыў на беларускія рэаліі прынятых раней «Люксэмбурскіх рашэньняў» і далейшую сумесную працу;
- магчымасьць прызначэньня спэцпасланьніка па Беларусі.
Ціханоўская пракамэнтавала сустрэчу:
«Гэта моцны сыгнал падтрымкі для беларускага народу. Мы дзякуем Люксэмбургу за прынцыповую пазыцыю, падтрымку на пляцоўках Рады Эўропы і ААН. Унёсак у Міжнародны гуманітарны фонд дапаможа аднавіцца тым, хто прайшоў праз турмы, катаваньні і перасьлед. Я заклікаю Люксэмбург не спыняцца на гэтым — і далей уздымаць пытаньні, датычныя Беларусі, на міжнародных пляцоўках. У прыватнасьці, дапамагаць шукаць шляхі і спосабы вызваленьня палітвязьняў».
На старонцы Бэтэля інфармацыі пра сустрэчу зь Ціханоўскай на момант публікацыі не зьявілася.
Форум