Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: у Беларусі адзначаюць 80-годзьдзе перамогі над нацызмам


Разьбіты Райхстаг
Разьбіты Райхстаг

Падзеі 9 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

9 траўня 1945 году на жаданьне Сталіна ў Бэрліне быў паўторна падпісаны Акт капітуляцыі Нямеччыны ў Другой сусьветнай вайне з удзелам прадстаўнікоў Савецкага Саюзу.

З гэтай прычыны Дзень Перамогі ў краінах савецкага блёку адзначаўся менавіта 9 траўня, а ня днём раней, як у астатнім сьвеце.

Таксама ў гэты дзень

1502Хрыстафор Калюмб выяжджае з Кадзісу ў сваё чацьвёртае падарожжа ў Новы Сьвет.

1633 — новаабраны кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV з-пад Варшавы павёў войска на дапамогу абложанаму Смаленску.

1794 — на рынку перад ратушай у Варшаве павешаныя Юзаф Забела і Юзаф Касакоўскі, дзяржаўныя дзеячы ВКЛ, якія здрадзілі паўстаньню на карысьць расейскага войска.

1917 — заснаваная Беларуская Народная Грамада, дзейнічала ў Расеі сярод ураджэнцаў Беларусі.

1929 — пачала працаваць камісія ЦК ВКП(б) па вывучэньні практыкі правядзеньня новай нацыянальнай палітыкі ў БССР

1950 — утварылася Эўрапейская супольнасьць вугалю і сталі (прадвесьнік Эўрапейскага зьвязу). У памяць аб гэтым дні сёньня ў краінах Эўразьвязу адзначаюць Дзень Эўропы.

1953 — у Менску выйшаў першы нумар літаратурнага часопіса «Маладосць».

1994Нэльсан Мандэла стаў першым чарнаскурым прэзыдэнтам Паўднёвай Афрыкі.

У гэты дзень нарадзіліся

1837 — нямецкі прамысловец Адам Опэль, які заснаваў аднайменную аўтамабільную фірму.

1866 — у Горадні нарадзіўся тэатральны мастак Леў Бакст. Пасьля бальшавіцкае рэвалюцыі ён, як і многія ягоныя калегі, пераехаў у Парыж, дзе працы Бакста карысталіся вялікім посьпехам, а сам ён шчасьліва дажыў да старасьці.

1892 — на Мядзельшчыне нарадзіўся гісторык і этнограф Міхал Мялешка. Ягоная кар’ера завяршылася з пачаткам сталінскіх рэпрэсіяў, яшчэ ў 1930-м годзе. Арышты і ссылкі скончыліся ўрэшце паведамленьнем: пасьля 1940 году лёс вучонага невядомы. Засталіся працы Міхала Мялешкі, адна зь якіх — «Камень у вераваньнях і паданьнях беларусаў».

1913Васіль Івашын, беларускі літаратуразнаўца, пэдагог.

1929Людвіг Асецкі, беларускі графік.

1941Леанід Давідзенка, скульптар, жывапісец, графік.

У памяці

1794Юзэф Казімер Касакоўскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, біскуп інфлянцкі.

1805Фрыдрых Шылер, нямецкі паэт і драматург.

1891 Адам Станіслаў Красінскі, віленскі біскуп, прапаведнік, філёляг, паэт, перакладчык.

2012Уладзіслаў Пятрайціс, каталіцкі сьвятар у Мёрах.

2014Давід Сімановіч, паэт, празаік, перакладнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG