Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызвалены з турмы ў Беларусі Зянковіч праходзіць праграму рэабілітацыі ў ЗША


Нядаўна перададзены ЗША былы палітвязень Юрась Зянковіч праходзіць праграму рэабілітацыі.

Пра гэта паведаміла «Нашай Ніве» ягоная жонка Алена Дзенісавец.

Юрась Зянковіч (справа) на першым здымку па вызваленьні з турмы ў будынку амбасады ЗША ў Вільні
Юрась Зянковіч (справа) на першым здымку па вызваленьні з турмы ў будынку амбасады ЗША ў Вільні

Паводле яе словаў, урад ЗША вядзе спэцыяльную праграму рэабілітацыі. Яе праходзяць усе амэрыканскія грамадзяне, якія вызваляюцца са зьняволеньня за мяжой. Яна ўключае мэдычнае абсьледаваньне, псыхалягічную дапамогу, а таксама дапамогу з працаўладкаваньнем, падтрымку сям’і.

Юрась Зянковіч цяпер праходзіць гэтую праграму. Мэдычнае абсьледаваньне паказала, што са здароўем у яго ўсё добра. Аднак патрабуецца пэўны час, каб аднавіцца.

Юрась Зянковіч 30 красавіка быў вызвалены з турмы ў Беларусі. Ягоны здымак, зроблены ў амэрыканскай амбасадзе ў Вільні, зьявіўся ў сеціве на старонцы амэрыканскай журналісткі і адвакаткі Грэты ван Сутэрэн.

«На просьбу адміністрацыі прэзыдэнта ЗША грамадзянін Злучаных Штатаў Амэрыкі Зянковіч Юры Леанідавіч быў вызвалены», — заявіла 1 траўня прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант.

Пра вызваленьне асуджанага ў 2022 годзе на 11 гадоў пазбаўленьня волі ў палітычна матываванай «справе змоўцаў» беларуска-амэрыканскага адваката стала вядома ўвечары 30 красавіка. Пасьля першага прысуду Зянковічу яшчэ павялічвалі тэрмін. У верасьні і студзені ў беларускай тэлевізіі паказалі прапагандысцкія фільмы зь ягоным удзелам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG