Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГУБАЗіК вярнуў наклад кнігі Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя», там не знайшлі «экстрэмізму»


Генадзь Вінярскі
Генадзь Вінярскі

Наклад папулярнага выданьня знаходзіўся ў сілавікоў больш за два гады.

Былы дырэктар кнігавыдавецтва «Кнігазбор» Генадзь Вінярскі напісаў у фэйсбуку, што з 2021 году меў справы, імаверна, з усімі «праваахоўнымі і кантрольнымі органамі» Беларусі. У ГУБАЗіКу яму вярнулі канфіскаваны раней наклад кнігі Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя».

Увесь наяўны наклад раману — 558 асобнікаў — канфіскавалі ў выдавецтве «Кнігазбор» 4 студзеня 2021 году падчас ператрусу. Тады забралі нават бракаваныя экзэмпляры.

З таго ж часу беларуская мытня перастала прапускаць за мяжу пасылкі з раманам.

Але ў выніку ў ГУБАЗіК не знайшлі ў кнізе ніякага «экстрэмізму», і кнігу вярнулі Генадзю Вінярскаму.

  • 26 студзеня 2023 году дырэктар выдавецтва «Кнігазбор» Генадзь Вінярскі паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што здаў у Міністэрства інфармацыі пасьведчаньне выдаўца:
  • «Вось і скончылася мая эпапэя выдаўца. 27 гадоў працы, каля 3 тысяч найменьняў кніг, прэзэнтацыі, выставы».
  • Выдавецтва «Кнігазбор» было зарэгістравана ў 2006 годзе, дырэктарам быў Генадзь Вінярскі, галоўным рэдактарам — Кастусь Цьвірка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG