Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы журналіст сайту «Трыбуна» Маслоўскі на Акрэсьціна чакае суду


Журналіст Андрэй Маслоўскі
Журналіст Андрэй Маслоўскі

Экс-карэспандэнт Tribuna.com Андрэй Маслоўскі знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсьціна і чакае суду па адміністрацыйнай справе.

Як паведамляе выданьне, напярэдадні стала вядома, што ў кватэры Андрэя Маслоўскага сілавікі правялі ператрус. Пасьля гэтага зь ім правялі гутарку супрацоўнікі ГУБАЗіК, а затым затрымалі.

Андрэй Маслоўскі працаваў у рэдакцыі «Трыбуны» ад 2010 году, а сёлета ў ліпені звольніўся паводле пагадненьня бакоў.

Раней сілавікі затрымлівалі журналіста спартовага мэдыя Дзьмітрыя Руту, якога суд пакараў 15 суткамі адміністрацыйнага арышту за чырвона-белы шалік заўзатара, знойдзены ў ягоным аўтамабілі.

Сьледам схапілі журналіста і форварда футбольнага клюбу «Крумкачы» Аляксандра Івуліна, якога летась пакаралі штрафам за ўдзелл у акцыі пратэсту.

Спачатку ён адседзеў 30 сутак быццам за «забаронены сьцяг на вакне», а потым яго перавялі ў менскае СІЗА № 1, абвінаваціўшы ў «арганізацыі і падрыхтоўцы беспарадкаў». Правабаронцы прызналі Аляксандра Івуліна палітвязьнем.

Таксама ў пачатку верасьня адбыўся ператрус у кватэры аднаго з кіраўнікоў спартовага парталу Максіма Беразінскага. Сам журналіст знаходзіцца за межамі Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG