У суботу з онлайн-канцэрам «Актуальны сонцаварот» выступіць лідэр гурту «Палац» Алег Хаменка. Пачатак а 20-й гадзіне.
Сонцаварот — час калі дзень і ноч маюць амаль аднолькавую працягласьць. У такія часы людзі ўзгадваюць самыя важныя вобразы і каштоўнасьці. Гэта дазваляе або аднавіць спадзяваньні, або падвесьці вынікі, — піша арганізатар канцэрту, Беларускі фонд культурнай салідарнасьці.
Фэст «Артысты перамогі» ладзіцца ў гонар музыкаў, якія працягваюць праводзіць канцэрты, нягледзячы на перасьлед. Шэраг музыкаў адбылі суткі арышту за дваровыя канцэрты.