Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 22-гадовага сына былога прэм’ера Малдовы канфіскавалі $600 даляраў


Былога прэм'ер-міністра Малдовы асудзілі за вывад з краіны мільярда даляраў
Былога прэм'ер-міністра Малдовы асудзілі за вывад з краіны мільярда даляраў

Суд у Лёндане канфіскаваў рахункі сына былога прэмʼер-міністра Малдовы Уладзіміра Філата Ўлада Лукі на суму амаль 600 тысяч даляраў.

Гэта здарылася пасьля расьсьледаваньня, праведзенага брытанскім Нацыянальным агенцтвам па барацьбе са злачыннасьцю. Пра гэта паведамляе газэта The Times са спасылкай на заяву ведамства.

Па новым законе аб крымінальных фінансах 22-гадовы студэнт быў абавязаны даказаць законнасьцьпаходжаньня сваіх грошай. Улад Лука Філат пераехаў у Лёндан на вучобу ў ліпені 2016 года, адразу пасьля таго, як яго бацька быў асуджаны ў Малдавіі да 9 гадоў турмы за карупцыю. Уладзіміра Філата абвінавацілі ў датычнасьці да крадзяжу амаль аднаго мільярда даляраў з трох малдаўскіх банкаў.

Адразу пасьля пераезду ў Лёндан Філат-малодшы купіў сабе аўтамабіль Bentley Bentayga за 250 тысяч даляраў, арандаваў за 500 тысяч даляраў пэнтхаус у адным з самых дарагіх раёнаў горада i ўнёс на рахунак каля 120 тысяч даляраў наяўнымі, піша The Guardian.

У траўні 2018 года грошы Ўлада Лукі былі замарожаныя на рахунку па новым законе аб крымінальных фінансах. 7 лютага суд канфіскаваў грошы студэнта, заявіўшы, што па сукупнасьці доказаў гэтыя сродкі былі набытыя незаконным шляхам бацькам Улада Лукі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG