Галасаваньне адбылося пакетам, нягледзячы на патрабаваньне асобных дэпутатаў галасаваць па кожным міністры асобна.
Перад галасаваньнем прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка даў украінскае грамадзянства кандыдатам на пасады міністраў Натальлі Ярэсьцы, Аляксандру Квіташвілі і Айварасу Абрамавічусу.
Натальля Ярэська, якая мае грамадзянства ЗША, стала міністрам фінансаў. Літоўскі грамадзянін Айварас Абарамавічус атрымаў пасаду міністра эканамічнага развіцьця і гандлю. На пасаду міністра аховы здароўя прызначаны Аляксандар Квіташвілі, які займаў падобную пасаду ва ўрадзе Грузіі.
Паводле ўкраінскага заканадаўства, новапрызначаныя міністры маюць адмовіцца ад грамадзянства іншых краін.