Выбух каля будынку УКДБ па Віцебскай вобласьці на вуліцы Савецкай здарыўся 11 лістапада 2012 году, і толькі цяпер адкрыліся падрабязнасьці гэтай справы.
Амаль адразу пасьля выбуху зьявілася афіцыйная інфармацыя, што падазраваная ў арганізацыі выбуху — жанчына, якая носіць мужчынскае адзеньне і, верагодна, захапляецца «мужчынскімі» відамі спорту.
Паведамлялася таксама, што пад увагу праваахоўных органаў яна трапляла і раней, у прыватнасьці, за хуліганства — за разьбітыя вітрыны ў крамах.
Імя асуджанай упершыню прагучала 7 красавіка ў навінах АНТ. Тамсама паведамлялася, што чэмпіёнку Тацяну Вінакураву затрымалі перад самым ад’ездам на чэмпіянат Эўропы па матакросе. Як інфармуе тэлеканал АНТ, калісьці яна была адзінай у краіне жанчынай-матагоншчыцай і дагэтуль захавала добрую спартовую форму — на судзе калегі ўспаміналі, што на адной руцэ яна падцягваецца 20 разоў.
Да затрыманьня па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні выбуху каля КДБ Тацяна Вінакурава працавала паштаркай у прыгарадзе Віцебску. Дзяржаўны абвінаваўца Алег Антоненка паведаміў, што падчас сьледзтва і ў судзе яна адмаўляла хуліганскі матыў свайго ўчынку, але тых матываў і прычын, якія прыводзіла абвінавачаная, афіцыйныя СМІ не паведамляюць.