Сяргей Скрабец, былы палітвязень, паплечнік асуджанага экс-кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча, перакананы: асобамі году могуць называцца перадусім тыя, хто зараз рэальна пакутуе за Беларусь:
«Ва ўсялякім выпадку для мяне гэта як мінімум тры чалавекі, бо я не магу вызначыць кагосьці аднаго ў большай ці меншай ступені. Гэта Мікола Статкевіч, гэта Зьміцер Дашкевіч і гэта Алесь Бяляцкі. Прыкладам, сказаць, што Мікола больш пакутуе, чым Зьміцер ці Алесь, — гэта было б няправільна. Усім зараз цяжка, мы ведаем, якія там умовы — зьдзекі, няма лістоў з волі, няма інфармацыі, няма газэтаў, нават няма доступу сьвежага паветра. То бок, ніякіх нават мінімальных чалавечых умоў у іх там няма. Гэта вельмі цяжка пераносіць, бо я ведаю гэта па сабе. Таму лічу, што гэтыя мужныя асобы — Статкевіч, Бяляцкі, Дашкевіч — вартыя вызначэньня як самыя годныя людзі гэтага году».
Карэспандэнт: «Сяргей, якраз цяпер вы ў Маскве і, мабыць, ладзіце сустрэчы ня толькі ў справе бізнэсу. Ці ёсьць у тамтэйшых палітычных элітаў разуменьне, што ў Беларусі застаюцца палітвязьні?».
«Канечне, гэта ёсьць і гэтае пытаньне ўздымаецца. Аднак вырашэньне гэтай праблемы ляжыць не ў Маскве і не ў Брусэлі, бо, як паказвае досьвед, лёс нашых палітвязьняў мала залежыць ад Эўразьвязу ці Расеі. Бо ўлады і там, і там супрацоўнічаюць, ідзе бізнэс, фінансаваньне, таму вырашэньне гэтых пытанняў залежыць толькі ад нас саміх — ад тых людзей, якія жывуць у Беларусі. А беларусы, на мой погляд, гэтае пытаньне вырашаць пакуль не гатовыя і нават ня маюць асаблівага жаданьня для гэтага».
Спартовы аналітык, аўтар і вядучы шоў «Асілак» на Беларускім тэлебачаньні Ўладзімер Даўжэнка лічыць, што чалавекам году з поўным правам можа называцца галоўны трэнэр футбольнай каманды БАТЭ Віктар Ганчарэнка. Барысаўцы фэерычна стартавалі ў Лізе чэмпіёнаў, перагуляўшы французскі «Ліль» і нямецкую «Баварыю». Праўда, на большае футбалістаў не хапіла, але, дзякуючы двум удалым паядынкам, БАТЭ фінішаваў у групе трэцім, забясьпечыўшы сабе і заўзятарам футбольную вясну. Ужо ў лютым выхаванцы Ганчарэнкі працягнуць выступ у Лізе Эўропы:
«Дарэчы, вельмі добра адклікаецца пра Ганчарэнку і Арсэн Венгер — вядомы трэнэр англійскага „Арсэналу“, які на канале „Eurosport-2“ камэнтуе эўрапейскія чэмпіянаты, Лігу чэмпіёнаў і г.д. Маецца на ўвазе, абмяркоўвае вынікі, аналізуе стратэгію камандаў. Дык вось, ён вельмі высока ацэньвае нашага маладога трэнэра. І я падзяляю ягонае меркаваньне. Перакананы, што гэта сапраўды выбітны спэцыяліст. І ня дай божа ён кудысьці з БАТЭ сыдзе, гэта будзе параўнальна з самазабойствам для ўсёй каманды.
Увогуле трэба сказаць, што гаспадару БАТЭ Анатолю Капскаму на трэнэраў шанцуе. Паглядзіце: і Пунтус, і Крыўшэнка, цяпер вось Ганчарэнка. То бок, камандзе на трэнэраў фарціць. Але цяперашні — гэта, безумоўна, лепшы з тых, хто сёньня ёсьць у Беларусі. Ён нібыта і незаўважны, але пры гэтым робіць вялізны аб’ём працы. І без яго, думаю, каманда будзе зусім ня так гуляць. А яшчэ паглядзіце, як ён сам выглядае — абсалютна па-эўрапейску! Таму хочацца пажадаць гэтай камандзе толькі посьпехаў. Яна, шчыра кажучы, сымпатычная сама па сабе, галоўны трэнэр сымпатычны — як мне асабіста. Хлопцы абсалютна заслугоўваюць, каб быць адзначанымі, бо рэальна ствараюць для ўсіх нас сьвята».