Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік БДІПЧ АБСЕ прыбыў у Беларусь


Кіраўнік Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ Янэз Ленарчыч ў нядзелю раніцай прыбыў у Менск для назіраньня за выбарамі, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прэс-сакратар БДІПЧ АБСЕ Томас Раймэр.

«Кіраўнік БДІПЧ АБСЕ Янэз Ленарчыч прыбыў у Менск для назіраньня за выбарамі. Ён наведае адзін з выбарчых участкаў у Менску», — сказаў Т. Раймер.

Паводле яго, Я. Ленарчыч таксама будзе прысутнічаць 24 верасьня на прэс-канфэрэнцыі місіі БДПЧ АБСЭ, дзе будуць абвешчаныя папярэднія вынікі назіраньня за парлямэнцкімі выбарамі.

У складзе місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЭ на парляменцкіх выбарах у Беларусі працуюць 40 доўгатэрміновых і 270 кароткатэрміновых назіральнікаў. Як паведамлялася, афіцыйны Менск адмовіў двум назіральнікам ад БДІПЧ АБСЭ — літоўскаму парлямэнтару Эмануэлісу Зінгерысу і дэпутату Бундэстага Марылуізе Бек — ва ўязных візах на тэрыторыю Беларусі, палічыўшы іх прысутнасьць непажаданай.

Па дадзеных ЦВК, за выбарамі назіраюць каля 800 міжнародных і 16-ці тысяч нацыянальных назіральнікаў.

Прадстаўнікі шасьці апазыцыйных структур Беларусі выступілі з адзіным заклікам не ўдзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG