Пра гэта ён заявіў, прымаючы з дакладам кіраўніка праўленьня Нацбанку Надзею Ермакову:
«Сытуацыя складаецца нядрэнна. Думаю, што пара Нацыянальнаму банку найперш, ураду, пераходзіць да пытаньняў інфляцыі. Пара ўжо супакоіць людзей».
Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсьліў, што ўпершыню за шмат гадоў складаецца станоўчае сальда зьнешняга гандлю. І гэта не дае падставаў для росту інфляцыі.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка, камэнтуючы для «Свабоды» гэтыя выказваньні, назваў іх «палітычнымі і бюракратычнымі заявамі»:
«Ровень жыцьця насельніцтва Беларусі зьнізіўся спачатку ў тры, а цяпер — у два разы. Спажываньне ўнутры краіны скарацілася. Напрыклад, мясныя і малочныя прадукты сталі больш вывозіцца за мяжу, бо беларусам частку зь іх ужо не дакупіцца. Я нядаўна казаў, што пражываньне і харчаваньне прафэсара абыходзіцца дзяржаве ў 40 тысяч рублёў за суткі, а сабакі — 20 тысяч. Цяпер навукоўцам стала крыху лепей — ужо 50 тысяч за суткі.
Параўнальна з пачаткам крызісу экспарт зь Беларусі павялічыўся на 52%. Чаму ён так павялічыўся? Таму што атрымалі шырокі доступ да расейскай нафты. Эўрапейцы крычаць пра санкцыі, а самі з задавальненьнем купляюць беларускія салярку і бэнзін. Вось і „стабілізавалася“ эканоміка.
І супастаўце нашыя лічбы з расейскімі. Заробак у нас — 30% ад расейскага роўню».