Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: Мезяка і Сырыцу аштрафавалі на 875 кожнага


Віктар Сырыца ў залі суду
Віктар Сырыца ў залі суду
Старшыня баранавіцкага Народнага сходу Віктар Мезяк і сакратар Віктар Сырыца аштрафаваныя на 875 тысяч рублёў (25 базавых велічыняў) баранавіцкім гарадзкім судом.

Судзьдзя Станіслаў Півавар вырашыў судзіць іх паводле закону аб масавых мерапрыемствах, а не аб мясцовых сходах.

"У судзе выступілі прадстаўнік міліцыі маёр Павал Кульгавік і супрацоўніца ідэалягічнага аддзелу гарвыканкаму Тацьцяна Чырык. Яны нас абвінавачвалі ў правядзеньні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Яны самі не былі на мясцовым сходзе 8 кастрычніка, а нас абвінавачваюць. А на якой падставе? Хто прыняў рашэньне аб тым, што мы праводзілі мітынг? Хто правяраў нашыя дакумэнты? Хто правяраў нашыя подпісы? Пераканаўчага адказу на гэтыя пытаньні мы, безумоўна, не атрымалі. Ну, а судзьдзя Станіслаў Півавар традыцыйна прыняў бок прадстаўнікоў улады", — кажа Віктар Сырыца.

Віктар Мезяк лічыць, што рашэньне суду не адпавядае закону: "Нягледзячы на тое, што мы прадставілі ўсе неабходныя дакумэнты, якія сьведчаць пра тое, што мы працавалі ў межах закону аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах, суд прыняў рашэньне, я лічу, антызаконнае", — кажа Віктар Мезяк.

Старшыню баранавіцкага Народнага сходу Віктара Мезяка і сакратара сходу Віктара Сырыцу вінавацяць у тым, што яны арганізавалі і правялі несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Яны ж віны не прызналі і заявілі, што арганізоўвалі Народны сход у адпаведнасьці з законам аб мясцовых сходах, а не аб масавых мерапрыемствах. Судзьдзя баранавіцкага гарадзкога суду Станіслаў Півавар паяднаў справы Мезяка і Сырыцы і аштрафаваў іх на 875 тысяч рублёў кожнага.

Для Віктара Мезяка гэта ўжо другое пакараньне за Народны сход. Падчас падрыхтоўкі да мерапрыемства судзьдзя Аксана Сарахман пакарала старшыню мясцовага сходу штрафам у 350 тысяч рублёў за распаўсюд улётак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG